googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Кнiга з фотаздымкам… на ўсё жыццё

Поиск по этому блогу

пятница, 17 ноября 2017 г.

Кнiга з фотаздымкам… на ўсё жыццё



У кнiжных крамах, а таксама газетных кiёсках з'явiлася ў продаж кнiга пра нашага знакамiтага земляка – першага беларускага касманаўта «Пётр КЛIМУК» з серыi «Асобы». Яе аўтар – вядомы беларускi пiсьменнiк-дакументалiст Мiкола Панасюк, удастоены нядаўна вышэйшай узнагароды СПБ – медалю «За вялiкi уклад ў лiтаратуру». Гэта трэццяя па лiку кнiга, у аснову зместу якой пакладзена яго дакументальная аповесць «К созвездиям».

Гэта выдатна прадэмантравалi вучнi i настаўнiкi СШ № 3 г. Брэста ў час незабыўнай сустрэчы з аўтарам 16 лiстапада 2017 года. Усе тры кнiжныя выданнi, а гэта «Арыенцiр – сузоре Арыён», «К созвездиям» i «Пётр Клiмук» − вы бачыцце на памятным фотаздымку у брэсцкай гарадской сярэдняй школе. На фотаздымку у цэнтры з кнiгай у руках – аўтар новага выдання. Аўтар прадмовы – дырэктар выдавецтва «Адукацыя i выхаванне» Мiкалай Супрановiч, адзiн з аўтараў-укладалькаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi Уладзмiр Лiпскi, якi шмат гадоў рэдактуе дзiцячы часопiс «Вясёлка». Адначасова пiсьменнiкам-дакументалiстам выдадзены у розныя гады, а таксама да 75-годдзя з дня нараджэння касмаўната шматлiкiя брашуры, буклеты.
Мерапрыемства праведзена па iнцыатыве старшынi Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Таццяны Дземiдовiч, яе аднадумцаў па творчасцi. Лiтаратурная акцыя «Кнiга з фотаздымкам … на ўсё жыццё» пачынаецца!
Дзянiс БУСЛЁНАК

Наш першы творчы маршрут –
у Тамашо
ўскую сярэднюю школу Брэсцкага раёна.


Фота аўтара