Радуйся Велічы Божай
І благадаці святой,
Што светлынёю прыгожай
Сонцам гарыць над табой.
Помні і вер, мілы дружа:
Ў дзень Велікодны Хрыстос
Смерць пераможна адужаў,
З пекла ў жыццё ўваскрос.
Верныя душы з Сабою
З цемры-бяды ўратаваў,
Моцнай Гасподняй Рукою
Ў Вечнасць нябесую ўзняў.
Помач заўжды падае.
Сын Божы ўжо на парозе,
Стукае ў дзверы твае.
Надзея Парчук