Пра Ладараж
З нас
кожны кут радзінны мае.
Ёсць і
ў мяне куточак свой,
Які я
часта апяваю
Любой спрыяльнай
парой.
…У
маляўнічае мясціне
Больш
за чатырыста гадоў
Стаіць
мой Ладараж адзіны –
Бацькоў
радзіма і дзядоў.
Далі ж
і назву вёсцы ўдала!
Такой
не ўчуеце нідзе,
Бо
слова гэтае ўвабрала
Прамудрасць
вечную людзей.
Былі ж
разумнікі і ў той час!
Хай
будзе пухам ім зямля!..
Яшчэ гучыць
у сэрцы голас
Майго
дзядулі Васіля.
Здаецца,
зноўку добра чую,
Як дзед
на ганку ў летні час
Гамоніць
з намі, ці жартуе,
Ці пра
жыццё заводзіць сказ.
Дзед
гаварыў заўжды без стомы,
Дый мы
цікаўныя былі,
Здзіўляла
нас яго свядомасць,
Скарала
– любасць да зямлі.
Не
прапускалі мы ні слова,
Запаміналі
кожны сказ.
А ён –
расказчык адмысловы –
Глядзеў
з прышчурынкай на нас.
О,
колькі дзед спазнаў і зведаў!
А
колькі ў сэрцы меў цяпла!
Мы ўсе
цягнуліся да дзеда,
Нібы
сцяблінкі да святла.
Адну з
яго прамоў цікавых
Я зараз
вам пераскажу.
Калі
дайшло ўжо ў нас да справы –
Увагі
вашае прашу.
…Пад
задуменны шум бярозкі,
На ганку
седзячы ў двары,
Пра
назву нашай роднай вёскі
Дзядуля
гэтак гаварыў:
Дайшло да нас з часінаў даўніх –
Праз
пакаленні і гады –
Найцікавейшае
паданне,
Не чулі? Слухайце тады:
Мясцінай
нашаю нібыта
Калісьці
ранкам ехаў пан, –
Каласавала
ў полі жыта,
Над ім стаяў густы туман,
Здалёк
азвалася зязюля,
Зайграла
сонца над зямлёй –
Краса шыкоўная кранула
Яго вялікасцю сваёй.
“Ладная рож!” – падаў пан голас,
А ветрык словы падхапіў, –
І паўтарыў іх кожны колас,
Адно з
адным навек злучыў.
Так вёска назву атрымала
З тых
пор на доўгія гады,
Дай Бог, каб жыта квітавала
За вёскай
Ладараж заўжды!..
***
Патанае вёсачка ў вясне,
Патанае ў квету-зеляніне –
Та, што ў снах прыходзіць да мяне
І штодзень - у светлым успаміне.
Надзея ПАРЧУК
Хатка над ракой Стыр па вуліцы Палескай.
На гэтай вуліцы размешчаны і дом паэткі,
але бліжэй да цэнту вёскі.
На гэтай вуліцы размешчаны і дом паэткі,
але бліжэй да цэнту вёскі.