А таксама з вышэйшай узнагародай
Саюза пісьменнікаў Беларусі –
медалём “За вялікі ўклад у літаратуру”!
Па-над ціхай ракою…
Па-над ціхай ракою схіліліся травы
І глядзяцца ў яе, бы ў люстэрка сваё.
Любы край дарагі, мой куточак ласкавы,
Ты пяшчотай сваёй поўніш сэрца маё.
Ты з дзяцінства запаў мне ў душу назаўсёды –
Ціхім плёсам вады, шумам мілых бяроз.
Мне не трэба чужой ні красы, ні лагоды,
Мне даволі тваіх ясназорых нябёс.
Колькі буду я жыць – столькі буду маліцца,
Каб вярталі сюды журавы па вясне:
Можа, з імі і я прылячу пакланіцца –
Праз вякі сярод іх ты пазнаеш мяне.
Зямля мая, краса мая!
Палескі краю, дарагі,
Ты быў маёй люлянкаю,
Твае палі, твае лугі –
Салодкай калыханкаю.
Зямля мая, краса мая!
Ты ў свеце найчароўная.
Зямля мая, душа мая, –
Людской спагады поўная!
Шумяць, шапочуць каласы,
Ад ветрыку гайдаюцца,
Да жыватворнае красы –
Да сонейка ўсміхаюцца.
Хай над табой плывуць вякі
І песні ўсюды чуюцца!
Няхай жывуць палешукі –
Тваёй красой любуюцца!
Зямля мая, краса мая!
Ты ў свеце найчароўная.
Зямля мая, душа мая, –
Людской спагады поўная!
Прысвячэнне Надзеі Парчук
Надзея спраўдзіла надзеі –
Яе квітнеюць берагі,
Наш край палескі маладзее
Пад мірным небам дарагім.
Бог даў ёй шчасце нарадзіцца
У вёсцы, дзе – цудоўны люд,
І тут, ля стыравай вадзіцы,
Яна займела родны кут.
Так стаўся Ладараж вядомым,
А мы з Надзеяй – сваякі;
Збірае вершамі нас дома,
Шукаем мудрыя радкі…
Зноў расчыняе насцеж дзверы
Паэтка ўсёй сваёй радні,
Ізноў так хораша з ёй верыць
У светла сонечныя дні...
Дык будзе хай між берагамі
Трывалым доўга твой паром,
А творчы шлях аберагае
Анёл з расхінутым крылом!
Мікола Панасюк,
паэт, пісьменнік-дакументаліст,
лаўрэат прэміі “Берасцейская зорка - 2000”.
Фота Ірыны Лебядзьковай
Саюза пісьменнікаў Беларусі –
медалём “За вялікі ўклад у літаратуру”!
Парчук Надзея Мікалаеўна
нарадзілася ў вёсцы Ладараж Пінскага раёна. Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны
тэхнікум. Працавала ў банкаўскай сістэме. За працоўныя дасягненні ўзнагароджана
Ганаровымі граматамі Савета Міністраў РБ і Нацыянальнага банка РБ.
Друкавалася ў газетах
“Голас Радзімы”, “ЛіМ”, “Звязда”, “Настаўніцкая газета”, “Белорусская нива”,
“Рэспубліка”, у часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Вясёлка”, “Бібліятэчны свет”,
“Бібліятэка прапануе”, “Гаспадыня”, “Алеся”, “Вожык”, “Акно”, “Белые снегири”
(Масква), альманахах “Жырандоля”, “Гоман літаратурны”, “Талент”, у калектыўных
зборніках “Беларускі ручнік”, “Па праву жывога”, “Подыхам адзіным”, “Гаманлівае
дрэва любові”, “Сіла слабасці”, “ЛітАўра” і інш., а найчасцей – у перыёдыцы
Берасцейшчыны.
Выдала сем зборнікаў
паэзіі: “Жыццёвыя плыні” (2003), “Я сэрца людзям падарую…” (2004), “Ладараж”
(2006), “Раскрыліўся бусел над хатай…” (2009), “Зарунее жыта зноў…” (2010),
“Берагі надзеі” (2014) і зборнік вершаў, загадак, казак, лічылачак для дзяцей
“Венерын чаравічак” (2015). Укладальніца зборніка духоўнай паэзіі “Дазволь
прычасціцца”. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ул. Каласніка Брэсцкага
аблвыканкама (2010). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Па-над ціхай ракою…
Па-над ціхай ракою схіліліся травы
І глядзяцца ў яе, бы ў люстэрка сваё.
Любы край дарагі, мой куточак ласкавы,
Ты пяшчотай сваёй поўніш сэрца маё.
Ты з дзяцінства запаў мне ў душу назаўсёды –
Ціхім плёсам вады, шумам мілых бяроз.
Мне не трэба чужой ні красы, ні лагоды,
Мне даволі тваіх ясназорых нябёс.
Колькі буду я жыць – столькі буду маліцца,
Каб вярталі сюды журавы па вясне:
Можа, з імі і я прылячу пакланіцца –
Праз вякі сярод іх ты пазнаеш мяне.
Зямля мая, краса мая!
Палескі краю, дарагі,
Ты быў маёй люлянкаю,
Твае палі, твае лугі –
Салодкай калыханкаю.
Зямля мая, краса мая!
Ты ў свеце найчароўная.
Зямля мая, душа мая, –
Людской спагады поўная!
Шумяць, шапочуць каласы,
Ад ветрыку гайдаюцца,
Да жыватворнае красы –
Да сонейка ўсміхаюцца.
Хай над табой плывуць вякі
І песні ўсюды чуюцца!
Няхай жывуць палешукі –
Тваёй красой любуюцца!
Зямля мая, краса мая!
Ты ў свеце найчароўная.
Зямля мая, душа мая, –
Людской спагады поўная!
Прысвячэнне Надзеі Парчук
Надзея спраўдзіла надзеі –
Яе квітнеюць берагі,
Наш край палескі маладзее
Пад мірным небам дарагім.
Бог даў ёй шчасце нарадзіцца
У вёсцы, дзе – цудоўны люд,
І тут, ля стыравай вадзіцы,
Яна займела родны кут.
Так стаўся Ладараж вядомым,
А мы з Надзеяй – сваякі;
Збірае вершамі нас дома,
Шукаем мудрыя радкі…
Зноў расчыняе насцеж дзверы
Паэтка ўсёй сваёй радні,
Ізноў так хораша з ёй верыць
У светла сонечныя дні...
Дык будзе хай між берагамі
Трывалым доўга твой паром,
А творчы шлях аберагае
Анёл з расхінутым крылом!
Мікола Панасюк,
паэт, пісьменнік-дакументаліст,
лаўрэат прэміі “Берасцейская зорка - 2000”.
Фота Ірыны Лебядзьковай
Фотаімгненне:
Надзея Парчук з берасцейскімі пісьменнікамі (злева направа):
старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў
Беларусі Анатоль Крэйдзіч, яго намеснік Любоў Красеўская
і паэт Міхась Кулеш падчас віншавання.
старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў
Беларусі Анатоль Крэйдзіч, яго намеснік Любоў Красеўская
і паэт Міхась Кулеш падчас віншавання.
А цяпер, паважаная Надзея Мікалаеўна,
прыміце ад нас музычны падарунак –
адну з цудоўных беларускіх песень,
з якой вы ўжо шмат гадоў крочыце па жыцці,
“Явар і каліна” на словы Янкі Купалы,
музыка Юрыя Семянякі.
прыміце ад нас музычны падарунак –
адну з цудоўных беларускіх песень,
з якой вы ўжо шмат гадоў крочыце па жыцці,
“Явар і каліна” на словы Янкі Купалы,
музыка Юрыя Семянякі.