− Ты спаць, сыночак, не кладзіся,
Пакуль за вёску сонца не лягло, -
Казала маці мне ў дзяцінстве,
І тым запальвала ў душы святло.
О як баялася матуля,
Каб я, сыночак, памяць не згубіў,
Каб помніў дзеда, меў прытулак
Між люду дбайнага ды шчодрых ніў.
Як лек – матуліна парада:
Лягае сонца спаць, а потым я…
Была б, напэўна, вельмі рада
Цяпер матуля любая мая.
Бо роднай вёскі не цураўся,
Не збег у горад ад нуды.
Для ўсіх людзей я проста Вася,
Хапае мне ўсяго заўжды…
Пасеяў жыта бо ля хаты,
Матулін серп – у самы раз,
І тым шчаслівы я, багаты
Ў баку ад бойкіх дымных трас.
Казалі: маці Кацярына
Збірала ў полі васількі,
Таму й такая звычка ў сына:
З букетам кветак – я такі!
Мікола ПАНАСЮК
24 чэрвеня 2016 года
Спасибо, мама за всё!..
Моя любимая газета:
она всегда поможет, если надо…
Только
родная земля, как и труд на ней,
а также добрые люди исцеляют человека…
а также добрые люди исцеляют человека…