Из наших сел и деревнь на вечный
покой уходят последние ветераны. И если ты настоящий Человек, не желаешь
умереть духовно, постоянно помни о том, что только наша Память способна
восстановить или продолжить мгновения жизни самых близких людей, воскресить их
из мертвых в минуты радости и печали, сохранить свое достоинство настоящего
патриота Отечества. Но если этого нет, то лучше умереть от голода или же
незаметно раствориться пылинкой в бесконечной Вселенной.
Василий ПАНАСЮК
Бацькаў
цвік
Прысвячаецца ўдзельніку Вялікай Айчынай вайны −
роднаму бацьку Васілю Фамічу, ветэранам вёскі Галоўчыцы
Драгічынскага раёна
Драгічынскага раёна
Антопаль, Вулька, Навасёлкі –
Куточак любы, дарагі,
На паўнеба тут вясёлкі,
Днепрабуга берагі…
Лячу на крылах да Галоўчыц
Буслом у цёплае гняздо –
Адкуль вясна у лета крочыць,
Вітае сонцам родны дом.
Наш брат Васіль тут на Вялікдзень
Чакае з горада братоў,
Утульна ў хаце, бы ў дзяцінстве,
Спакой не рушыць аніхто.
Клаў бацька сцены роднай хаты –
Наш паважаны франтавік.
I тым ужо сыны багаты,
Бо моцны ў іх ад бацькі цвік.
Дайшоў Фаміч аж да Берліна –
Гарыць хай зорка на сцяне.
Вітае клін нас жураўліны –
Хвала і бацьку, і вясне!
Хвала сынам усім Айчыны
За мір і шчасце на Зямлі.
Мы дзверы ў родны дом адчынім,
Ляцелі б толькі жураўлі…
Хацеў бы тут
сто год адзначыць…
сто год адзначыць…
Чужымі сталі кабінеты
Без ціхіх ранкаў, без расы,
Няшчырасць, плёткі, смех кабеты
Без родных ніў, яе красы.
Лепш адшукаць такі куточак
У любай змалку старане,
Дзе, нібы лек, вады глыточак,
Ніхто злым словам не кране.
Дзе нават кожная травінка
Сілкуе рыфмай новы верш,
А ў кожным з іх – мая крывінка,
А шчырасць з радасцю –
найперш.
Кранае боль на кожным кроку:
Жывыя раны – без вайны…
Падмурак ёсць ды й будуць
кроквы
Сядзібы новай да вясны.
Навошта мне асфальт гарачы,
Лепш побач з домам – мурава.
Хацеў бы тут сто год адзначыць –
За шчасце бацька ваяваў.
Даўно я з воляй парадніўся –
Вядуць аж з хутара сляды…
Над вёскай зорка Мілавіца,
У майскай квецені сады.
У дзень шчаслівы для Радзімы…
О, як спяшаліся мы ў горад
Ад родных хат, ад родных ніў,
Спазнала наша вёска гора*–
Была ў нястачы ды ў агні.
Сцяжынкі ў вёску зарасталі
Ад чыгуначных дарог,
Казалі нам, што гэта Сталін
Ад здзекаў вёску не збярог.
Ды самі ж мы на дзверы хаты
Як часта вешалі замок,
Быў толькі нехта вінаваты,
Што ўраджай пад ліўнем мок.
Куткі цяплейшыя шукалі,
Каб адарвацца ад зямлі.
Цяпер на сэрцы цяжкі камень –
Як шмат чаго не збераглі.
Як мала ў вёсцы немаўлятак,
Даўно заціхла талака.
Знайшлі мы ў горадзе занятак,
Згубілі рэчку з малака.
Без люду вёсачкі наўкола,
У хатах – ціша, скразнякі.
Чакае вучняў наша школа:
Суровы час цяпер такі…
Ды будзем верыць, што часова
Сумуе вёска без дзяцей,
Што розум, мудрасць, наша
слова
У хаты вернуць светлы дзень.
Адновім разам мы сядзібы,
Што здзірванелі ад нуды.
I ў дзень шчаслівы для Радзімы
Пасадзім новыя сады.
Мікола ПАНАСЮК
_______________________________________
* Толькі на
франтах Вялікай Айчынай вайны у 1944-1945 гадах загінула больш за 60
аднавяскоўскоцаў з вёскі Галоўчыцы, прыкладна ў гэты час згарэла мясцовая
царква, адноўленая ўжо ў мірныя дні.
Фото Дениса
БУСЛЁНКА