Уважаемый Пётр Ильич
КЛИМУК!
КЛИМУК!
Искренне поздравляю Вас с Днем космонавтики. Сорок лет
прошло с того памятного момента, когда вышла в свет наша книга «К СОЗВЕЗДИЯМ». Многие
читатели узнали о Вашем подвиге на околоземной орбите, где Вы, дорогой наш
земляк, побывали трижды вместе со своими космическими братьями.
Надеюсь, что и в этом году документальная повесть, о
которой идет речь, уже в скором времени увидит свет в обновленном и дополненном
виде.
Таким образом, космическая тема впервые станет одной из ведущих в творчестве брестских
писателей, о чем свидетельствует и памятный телефонный разговор известной
поэтессы Надежды Парчук с Вами на прошлой неделе.
Желаю Вам крепкого здоровья, благополучия и уюта в
семье, счастья, оптимизма и новых встреч с земляками на родной прибужской
земле.
Микола
ПАНАСЮК
Молодой писатель-документалист Микола
ПАНАСЮК
и дважды Герой Советского Союза Петр Климук
после второго полета в космос
и дважды Герой Советского Союза Петр Климук
после второго полета в космос
12 КРАСАВІКА – У ДЗЕНЬ КАСМАНАЎТЫКІ –
УСЯ БЕЛАРУСЬ ШЧЫРА ВІНШУЕ СВАІХ СЫНОЎ –
ГЕРОЯЎ КОСМАСУ З ІХ ПРАФЕСІЙНЫМ СВЯТАМ!
ГЕРОЯЎ КОСМАСУ З ІХ ПРАФЕСІЙНЫМ СВЯТАМ!
ВІТАЛІ З КОЖНАЙ
ХАТЫ…
Мы добра памятаем час
Той, сонечнай вясною,
Як чалавек у першы раз
Узняўся над Зямлёю.
Ракету вывеў у Сусвет
І абляцеў планету,
Праклаў у космас першы след
На радасць нам і свету.
Гагарын Юрый гэта быў –
Адважны рускі лётчык.
Ягоны ўчынак заманіў
Шмат смельчакоў ахвочых.
І паляцеў услед за ім
Арліны грай крылаты,
Мы Клімука ў граі тым
Віталі з кожнай хаты.
За Клімуком віталі мы
Валодзю Кавалёнка,
Калі ракета за грамы
Панесла, бы арлёнка.
Яшчэ і трэці беларус
Да светлых зор падняўся,
Ды з карабля вітаў зару,
Красой яе здзіўляўся.
Алег Навіцкі гэта быў –
Сын мужнага народа,
Вакол Зямлі між зорак плыў,
Лятаў амаль паўгода.
Усіх крылатых мы сыноў,
Што Шлях абралі Млечны,
Віншуем і сваю любоў
Выказваем сардэчна!
Надзея ПАРЧУК
***
І некалькі слоў пра сябе, аўтара верша. На вялікі жаль,
мне ні разу ў жыцці не пашчасціла ні ўбачыць хаця б здалёку ніводнага касманаўта,
ні голасу ягонага пачуць, не гаворачы ўжо пра шчырую, няспешную гаворку з ім,
як гэтым могуць пахваліцца мае калегі па пяру – Мікола Панасюк, Аляксей Скакун,
Анатоль Дзенісейка. Але ж сказаць сваё паэтычнае слова ў гонар адметных асоб, а
найперш – у гонар нашага знакамітага Пятра Клімука мне таксама вельмі захацелася.
Тым больш, што ёсць з каго браць прыклад: мой старэйшы сябра Мікола Панасюк яшчэ
больш за 40 гадоў таму назад так загарэўся таямнічым для усіх нас на Зямлі космасам
і яго адважнымі першапраходццамі, што й дасюль не астыў. Наадварот, сваёй
кіпучай энергетыкай яшчэ і маё сэрца запаліў гэтым самым космасам, ды так, што
і мая душа таксама загаварыла ў рыфму. А гэта здарылася зусім нядаўна… Мо пару
дзён назад хто б то мог падумаць, хто б здагадаўся ці прысніў, што я, такі
прыземлены паэт, вазьмуся за недасягальную для мяне касмічную тэматыку, пачну
пісаць пра лётчыкаў-касманаўтаў, прысвячаць ім вершы?..
Вось так я пісала напрыканцы
сакавіка бягучага года ў сваім артыкуле “Адной зямлёй ускормлены”, які ўключаны
ў будучую кнігу Міколы Панаюка “Пятро Клімук”, якая ўжо здадзена ў выдавецтва
“Адукацыя і выхаванне” для друку.
А праз некалькі дзён па неадкладных
творчых справах да мяне завітаў Аляксей Скакун – лепшы сябра Пятра Ільіча, які
надумаў заадно тут жа пры мне звязацца з Пятром Клімуком і паведаміць пра будучую
кнігу ў яго гонар. А для большай важкасці – зноў жа нечакана для мяне – сказаў
Клімуку: “Зараз я перадам трубку чалавеку, які больш ведае аб падрыхтоўцы гэтага
выдання…” І Аляксей Сцяпанавіч перадаў у мае рукі свой мабільны тэлефон,
сказаўшы: “Гавары сама, бо ты лепш за мяне патлумачыш…” У мяне не было ні
хвіліны на роздум – як і з чаго пачаць гаворку з такой знакамітай на ўвесь свет
асобай і – я павіталася. А пачуўшы, нібыта побач, вясёлы, бадзёры голас Пятра
Ільіча, спакойна назвала сваё імя, расказала пра новы праект задуманай кнігі з
серыі “Асобы” і папрасіла даслаць для выдавецтва некалькі ягоных фотаздымкаў з
сямейнага альбома.
Так мне ўпершыню пашчасціла
пагаварыць з чалавекам, які бліжэй за ўсіх знаходзіўся да зорак. Таму і сёння,
з нагоды Дня касманаўтыкі, я шчыра віншую двойчы Героя Савецкага Саюза – Пятра
Клімука, а таксама яго касмічных сяброў, з іх незвычайным асабістым святам!
Здароўя вам, крылатыя сыны Беларусі, і поспехаў у жыцці, даўгалецця!
Надзея Парчук
г. Брэст