З дзённіка паэта. 27 верасня 2018 года.
6 гадзін раніцы.
Сёння ў беларускай
таленавітай паэткі Надзеі ПАРЧУК, ураджэнкі вёскі Ладараж Пінскага раёна, дзень
нараджэння. Віншуем! З гэтай нагоды і напісаны верш:
Цяпер ты ведаеш сама,
Што там, за небакраем…
Няхай не сцюжыць больш зіма,
Гукае восень караваем!
Хай будзе сонечным абшар
Над вёскай Ладараж заўжды,
Святлее ў радасці душа,
Прыносяць шчасцейка гады!
Цябе, Надзейка, мы шануем
За вершы, шчодрасць, голас твой,
З самай раніцы віншуем
І дорым верш з гаючых слоў.
Жыві ж ты доўга і шчасліва
І радуй нас, а мы – цябе.
Няхай твая гамоніць ніва,
Душа шчыруе на сяўбе!
Мікола ПАНАСЮК
Верш напісаны на
бацькоўскай сядзібе ў вёсцы Галоўчыцы Драгічынскага раёна.
Для Вас спявае Мікалай Баскаў