Помнік
пяру
І дзе ж яшчэ апроч Янова
Узведзен помнік для пяра,
Каб віравала наша слова
Крыніцай поўнаю дабра?!
Стаіць пяро, напамінае
Усім гасцям яшчэ здаля:
У старажытным гэтым краі
Спакон паэзія жыла.
Гучалі казкі, байкі, песні,
Пісьменства ў гонары было.
З сабою іх па свету неслі
Буслы, узняўшы на крыло.
Жыло і жыць пісьменства будзе,
Не сумнявайся, мілы госць.
Таленавітыя тут людзі
Ствараць не кінуць прыгажосць.
Надзея
Парчук