Прыгожай летняю парой
праз чыстае аконца
Святая Троіца ў пакой
зайшла гарачым
сонцам,
святлом напоўніла яго,
і святасцю, і верай,
і пахам чэрвеньскіх лугоў,
і водарам аеру.
Па-над бажніцаю званы
ўрачыста зазванілі –
завуць да храма нас яны,
каб Троіцу хвалілі.
І Сына Божага, й Айца,
і Духа іх Святога –
мы праслаўляем без канца,
як Трыадзінства Бога.
Надежда Парчук