Гіне вёска на вачах,
Боль
крадзецца ў сэрца.
Хутар
сніцца па
начах,
Як з табой сустрэцца?..
Даўно сцяжынка ўжо туды
Травою дзікай зарасла,
Там дзіцячыя гады
Люляла кожная вясна.
Цяпер жа месяц красавік
Нам “дорыць” пыльныя завеі,
Паціху з вёсак нашых знік
Ужо дух сапраудных дабрадзеяў.
Скупляюць новыя “паны”
Сядзібы з хатамі тайком.
Няма ў іх гучнвй гаманы
З дасціпным, як раней, дзядком…
Халады
Вясною зноўку халады –
Цяпла чакае хлебароб.
Улетку рэчкі без вады,
Бы хто сюды вуголле згроб.
Такой спякоты аніхто
У нашым краі не чакаў,
Сівы дзядок гадоў пад сто
За гэта сонца папракаў…
Ды ж самі людзі (гэта мы)
Прыроду нішчым да камля.
Чакаем снег сярод зімы –
Даруй нас, родная зямля.
Мікола ПАНАСЮК