ДЗIВАСIЛ
Ты з роднай вёскай – назаўжды,
Жаданы ў хаце – пяцісцен.
Твае маланкі тут, дажджы,
О як жа ты ўсяго хацеў!..
А ўсё ж найперш – хаця б глыток
Людскога шчасця з баразной,
Не ведаў толькі, дзе выток
Яго з бязвоблачнай вясной.
Хацеў бы ты зямлю араць,
Ды не хапае толькі сіл,
Затое ўмееш ты збіраць
На лузе кветкі, дзівасіл.
“Гарыць” каса ў тваіх руках –
Стажочак сена накасіў.
Касы узмах – душы размах
У лоне родных сэрцу ніў.
Твая матуля спіць даўно
I бацька родны – будаўнік.
Сляза твая – як бервяно,
Цяжар яе з плячэй не знік…
Не можа спаць спакойна брат,
Яго адзіная дачка,
Зласліўцы сыплюць толькі град –
Як паднімаецца рука?
Ды ты, браток, усё асіль –
Нягоды, грэшны агавор,
Бо сам збіраеш дзівасіл,
Рамонкі, піжму і чабор.
Твая усмешка – нібы лек,
А слова кожнае ўжо моц.
Для нас найперш ТЫ – ЧАЛАВЕК,
Святло душы ў глухую ноч.
Скажы ты дзякуй дактарам,
Хутчэй дадому прыязджай.
Бо толькі бацькаў дом – як ХРАМ
Найпершы лекар – УРАДЖАЙ!
член Саюза пісьменнікаў Беларусіі і Расіі
Фота аўтара
От всей души мы поздравляем коллектив
“Брестской областной психиатрической больницы “Могилевцы” Пружанского района с
Днем инвалида Республики Беларусь. Наш музыкальный подарок для вас :
Творческая
группа:
Автор –
Светлана РУМЯНЦЕВА
Консультант
Степан НОВИК
Редактор Надежда
ПАРЧУК