У кнiжных крамах,
а таксама газетных кiёсках з'явiлася ў продаж кнiга пра
нашага знакамiтага земляка – першага беларускага касманаўта «Пётр КЛIМУК» з серыi «Асобы». Яе аўтар – вядомы беларускi пiсьменнiк-дакументалiст Мiкола
Панасюк, удастоены нядаўна вышэйшай
узнагароды СПБ – медалю «За вялiкi уклад ў лiтаратуру».
Гэта трэццяя па лiку кнiга, у аснову зместу якой пакладзена яго дакументальная
аповесць «К созвездиям».
Гэта выдатна прадэмантравалi вучнi i настаўнiкi СШ № 3 г. Брэста ў час незабыўнай сустрэчы з аўтарам 16 лiстапада 2017 года. Усе тры кнiжныя выданнi, а гэта
«Арыенцiр – сузоре Арыён», «К созвездиям» i «Пётр Клiмук» − вы
бачыцце на памятным фотаздымку у брэсцкай гарадской
сярэдняй школе. На фотаздымку у цэнтры з кнiгай у руках – аўтар новага
выдання. Аўтар прадмовы – дырэктар выдавецтва «Адукацыя i выхаванне» Мiкалай Супрановiч,
адзiн
з аўтараў-укладалькаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi Уладзмiр Лiпскi, якi шмат гадоў рэдактуе дзiцячы часопiс «Вясёлка».
Адначасова пiсьменнiкам-дакументалiстам выдадзены у розныя гады, а таксама да 75-годдзя з
дня нараджэння касмаўната шматлiкiя брашуры,
буклеты.
Мерапрыемства праведзена па iнцыатыве
старшынi Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Таццяны Дземiдовiч, яе аднадумцаў па творчасцi. Лiтаратурная акцыя «Кнiга з фотаздымкам … на ўсё жыццё» пачынаецца!
Дзянiс БУСЛЁНАК
Наш першы творчы маршрут –
у Тамашоўскую сярэднюю школу Брэсцкага раёна.
у Тамашоўскую сярэднюю школу Брэсцкага раёна.
Фота аўтара