Чакаў сняжынак, нібы птушак
Няўжо сіротамі без снегу
На Новы год мы
застанемся,
Няўжо сыпнуць сняжынак
нельга
З ранейшых скарбаў
шчодрых нечых?
Пытаўся ў ночы да
світання.
Яна ж маўчала, ноч нямая,
Трымала звесткі ў нейкай тайне,
Маўляў, тых скарбаў мы не
маем.
І тым я боль паклаў на
сэрца –
Чакаў сняжынак, нібы
птушак
Парой вясновай, ды
сустрэча
Збылася толькі між
падушак.
Зямля чарнела-зелянела
Ды сном адважыла свой
бохан.
Яшчэ прысніўся снежны церам,
А я – з пяром, як перад
Богам.
Прачнуўся ранкам – цуд
убачыў:
Асыпаў хтосьці белым
пухам
Зямны прастор, за што ўдзячны,
Шапнуў пра белы снег на
вуха:
Маўляў, хай грэе ён
зямельку,
Збірае люд на ёлку
зранку…
Араць мы ўмеем і не
мелка.
Хай будзе хлеб ды песня з
чаркай.
Мікола
ПАНАСЮК
31 снежня 2017 года
31 снежня 2017 года
Навагодняе пажаданне ўсім
прыхільнікам
сайта “Беларусь в стихах” ад
Надзеі Парчук
Хай год наступны шчодрым
будзе
На шчасце, радасць і любоў.
Няхай вас студзень не
астудзіць
I люты пройде без вятроў!
А сакавік хай усміхнецца
Празрыстай раніцай мімоз,
Ды красавік ізноў
пральецца
Гаючай слодыччу
бяроз.
У маі, чэрвені нябёсы
Хай не шкадуюць цеплыні!
Жадаю ліпеньскіх вам
росаў
І летняй шчодрай дабрыні!
Каб вераснёваю парою
Вам палымнелі верасы,
Кастрычнік зваблівай
красою
Гасцінна клікаў у лясы.
На развітанне лістападам
Хай асыпае восень зноў.
У снежні – снегу будзьма
рады...
І
так – штогод – да ста гадоў!
А
яшча ў Надзеі Мікалаеўны прыемная праднавогодняя навіна з Мінска: кампетэнтнае журы прызнала яе пераможцай
Рэспубліканскага конкурсу паэзіі “И
вдохновению зелёный свет…», арганізаванага Беларускім саюзам жанчын банка і
прысвечанага 95-годдзю ААТ “АСБ Беларусбанк”. Гэта ёй прысуджана I месца з уручэннем дыплома I ступені і грашовай прэміі.
На
конкурс шаноўная Надзея Мікалаеўна даслала тры вершаваныя творы. Вось адзін з
іх:
А жыццё наўкол віруе
Скрозь
жыццё наўкол віруе,
І
ляцяць шляхі далей…
Наш
Ашчадны банк святкуе
Свой
чарговы юбілей.
Калектыў
спецыялістаў
Па
фінансах і грашах,
Перамог
вам прамяністых
На
валютных віражах!
Каб
у нашае краіне
Эканоміка
расла,
Не
трапляйце ў каляіны –
Пасткі
крізіснага зла.
На
народ наш працавіты
Выбудоўвайце
акцэнт,
Каб
часцей прасіў крэдыты –
Зніжце
прыбытны працэнт.
Хай
парупіцца з ахвотай
На
Радзіму, на сябе!
Заахвачвайце
работай –
Не
кідайце ў журбе.
Дзеля
росквіту народу
І
дастойнага жыцця,
Дасягайце
год ад году
З
прадпрыемствамі зляцця.
Бо
ў суполцы, цеснай дружбе
Будзе
выжыць нам лягчэй.
Мы
ў Айчыны ўсе на службе,
Каб
цвіла яна ярчэй.
Толькі
гэтакім вось чынам –
Разам,
дружненька, з людзьмі
Забяспечым
мы краіну
Працвітаннем
і грашмі.
Надзея ПАРЧУК