Мікола ПАНАСЮК*
Кніжны скарб, а
ў ім – эпоха
З нагоды выхаду першага тома
збору твораў Яўгеніі Янішчыц
збору твораў Яўгеніі Янішчыц
Ад болю сэрца зашчымела,
Слязінка капнула з вачэй.
О, час імклівы, ачумелы –
Бяжыць шпарчэй, усё шпарчэй.
Том першы – нібы дар ад Бога,
А кожны твор – як Жэнін след,
Якім пазначана дарога
Ад любай Ясельды ў Сусвет.
Такой яшчэ не клаў ніколі
Ніхто ў палескай старане,
Музей у сельскай роднай школе
Збірае творцаў, як ранней.
Бо кніжны скарб, а ў ім – эпоха,
Усяго у некальких тамах.
Тут наша радасць, боль,
трывога,
Ды крылаў ластаўкі размах.
22.10.2016 г.
***
Памяці Жэні Янішчыц
У родны кут вяртаецца вясна,
У вёсках зноў – сапраўдны рай.
Адна-адзіная сасна –
Мая на ўвесь палескі край.
Яе ў юнацтве пасадзіў
Ля хаты бацькавай вясной.
Як шмат на свеце розных дзіў,
Ды гэта толькі тут, са мной.
Сасна спакою не дае,
Кладзе мой роздум у радкі:
Чытаю, Жэня, я твае
Усе пісьмы з Ясельды-ракі.
У кожным з іх – жаданы верш
Пра родны край, птушыны спеў.
Чытаў яго радкі найперш,
З табой сустрэцца не паспеў.
Сасна ж – як першы напамін
Пра нашы школьныя гады,
А побач шэпча мне язмін:
“Згубіў ты Жэню назаўжды”.
02.10.2015 г.
Вось яна, запаветная сасна, якую аўтар
гэтых радкоў пасадзіў у гонар светлай
памяці Яугеніі Янішчыц.
Знайшліся, аднак, «дабрадзеі»,
якія хацелі зрэзаць дрэва на дровы
гэтых радкоў пасадзіў у гонар светлай
памяці Яугеніі Янішчыц.
Знайшліся, аднак, «дабрадзеі»,
якія хацелі зрэзаць дрэва на дровы
***
Велясніца, Велясніца,
Будзеш ты нам доўга сніцца,
Як і Рудка і Парэчча –
Жэнін край – зямля міжрэчча.
Гэты кут вятрам не знішчыць –
Любы ён радком Янішчыц,
I той, хто тут навек спачыне,
Жыццём аддзякуе Айчыне!
__________________________________
* Панасюк,
М.В.
/Падборка вершаў “Ад любай Ясельды ў Сусвет” пра жыццёвы шлях i творчасць Яўгеніі
Янішчыц /Мікола Панасюк/ Том 2. Выд. “Беларуская навука” – 2017. С 427-428.