ЖЭНIН ВЕРШ
НАД КРАЕМ
Пэўны час, пачынаючы з 1976 года, вядомая
беларуская паэтэса Яўгенія Янішчыц працавала літкансультантам “Сельской
газеты”. Верш напісаны з нагоды выхаду ў свет 2-га тома чатырохтомніка “Яўгенія
ЯНIШЧЫЦ. Творы. Жыццяпіс. Каментарыі”.
Агарнуў Палессе смутак –
Упала ластаўка з гнязда.
Ніхто не ведаў, а чаму так
Да нас скацілася бяда.
Зямелька ж родная трымала
Яе між моцных каранёў,
Ды дзён бясхмарных вельмі мала
Паслаў ад сонца ёй анёл.
Затое талент шчодра песціў
Куток ля Ясельды-ракі.
Калыску ў хату, гоман, песні
Ёй з бацькам неслі землякі.
Пяром барозны клала Жэня,
Што верш, што колас – заадно,
Паэтаў з вёскі нараджэнне
Вітала сэрцам і радком.
Так стала “Сельская газета”
Жаданым птахам для радка.
Вясновым сонейкам да лета,
У жнівень – святам для сярпа.
Зямное ж толькі прыцягненне
Забрала ластаўку ад нас
Паверхам восьмым, а збавеннем
Стаў асфальт, а не Парнас.
Жыла б яна у роднай хаце
З акном на Ясельду і луг,
Было б сапраўднае багацце –
Бацькоўскі кут, пяро і плуг.
Дарэмна вёскі пакідаем,
Спяшым па хісткай кладцы ў свет.
Ды будзе Жэнін верш над краем
Гарэць, як сонейка, найперш.
Мікола
ПАНАСЮК
г. Брэст
г. Брэст
27 студзеня
2018 г.