Працяг. Пачатак глядзіце пад назвай
"Вершы Надзеі Парчук, прысвечаныя малой радзіме"
2
Добразычлівым
пажаданнем
Дзед
скончыў гутарку, прыціх,
А ў
сэрцы грэлася прызнанне,
Любоў
да прашчураў сваіх.
Сядзеў
дзядуля ў задуменні,
Як
быццам нас не заўважаў,
Ды мы
чакалі з разуменнем –
Ніхто
яго не пакідаў.
Душа
дзядулева балела
За лёс
мясцінаў дарагіх,
Ёй
бачыць вечнымі карцела
Свае ў
цвіценні абсягі.
Яна,
радзімая, хацела
Каб
вечна вёсачка жыла,
Каб
працвітала і мацнела,
Духоўнасць
свята берагла.
З тых
пор прайшло ўжо паўстагоддзя,
Сышоў
дзядуля ў іншасвет…
Зямелька
наша жыта родзіць,
Кладзецца
ў будучыню след.
Ладаражская
непаўторнасць
Чым славіцца
нашая вёска?
Мясцінай
прыгожай сваёй,
Дзе
явар, каліна, бярозка
Ўмываюцца
чыстай расой.
Дзе
людзі руплівыя ў працы,
Бы
пчолкі шчыруюць, з душой,
Вітаючы
сонейка ўранцы –
Над
лесам за Стыр’ю-ракой.
Дзе што
ні жанчына – салоўка
І што
ні мужчына – спадар,
Дзе
песні разносяцца звонка –
На
ўвесь галасісты абшар.
Мой
Ладараж – вёска-красуня –
Паселішча
палешукоў.
Тут
сэрцу прыязнаму ўтульна
І люба
паміж землякоў.
У Ладаражы
Як
лёгка і светла тут дыхаць,
У
хмаркі лунаць на плячы!
Тут
нават мой бусел з бусліхай
Кружляюць
вышэй аблачын.
Нішто
не парушыць, здаецца,
Ціхуткую
плыннасць ракі –
Ні
сонца, што ў высях смяецца,
Ні вецер,
што ў гушчы ракіт.
І я тут
душой спачываю,
Натхняюся
роднай красой…
Ах краю
мой, любы мой краю,
Дазволь
наталіцца табой!
Плач душы
Адыходзяць
мае землякі
У свет
іншы – да вечнага дому,
Заціхае
мой край гаманкі,
Нібы
ўжо не патрэбны нікому.
А ці ж
гэтага ён заслужыў,
Ці ж
краса ўжо яго адбуяла?
А каб
прадзед мой раптам ажыў,
Дык ад
болю душа застагнала б.
Вось і
зноў працаўнік адышоў –
Запусцее
ягоны палетак.
На
вясковых кладах больш крыжоў,
Чым на
лузе няскошаным кветак.
А ці
светлы дзянёк, ці грыміць,
Ці
мяцеліцы чуюцца стогны –
Зноў
душа забаліць, зашчыміць,
На
забітыя глянуўшы вокны.
А было
ж тут калісьці, было,
Як мая
мне матуля казала,
Што ад
спеваў грымела сяло,
Песня
птушкай пад высі ўзлятала.
...Адыходзяць
мае землякі,
Сірацее
мой Ладараж мілы,
Заціхае
мой край гаманкі,
Па-анёльску
складаючы крылы…
***
Патанае вёсачка ў вясне,
Патанае ў квету-зеляніне –
Та, што ў снах прыходзіць да мяне
І штодзень - у светлым успаміне.
Надзея ПАРЧУК