***
Славута вёска пахкім бэзам
І песняй, што пяе жаўрук,
Свая тут нават паэтэса –
Надзея з прозвішчам Парчук…
Цяпер на вуліцы крынічнай
У нашым горадзе жыве
І піша вершы, нібы знічкі,
Бы росы звонкія ў траве.
Лясы з маленства абуджалі
Надзеін талент у душы,
Здалёк галінкамі махалі,
Прасілі: рыфмаю пішы…
Мікола ПАНАСЮК
***
Ну, хто ў дзяцінстве вершаў не
пісаў?!
І я тварыць таксама спрабавала –
Мяне Купала мудрасцю
натхняў,
Любоўю светлай маці бласлаўляла.
І хоць даўно дзяцінства адышло,
Але яно бясследна не
прапала:
Благаславенне тое прарасло
І ў вершаваных рыфмах загучала...
***
Апранаюцца ў зелень сады,
Расквітнеліся яблыні, грышы –
І лягчэюць за спінай гады,
Маладзеюц зноў нашыя душы.
Ах, як хочацца жыць і любіць
Белы свет і чаромхавы водар!
Дык трымайся, жыццёвая ніць,
Прадаўжайся, жыцця асалода!..
Дазволь прычасціцца...
Зямля мая, ты мне – як маці,
А я твая – адна з раслін,
Адна травінка ў родным садзе
Ці мо ў бары – адна з ялін.
Тваёй пясчынкай быць у полі –
Прыму за шчасце, гонар я.
І не растануся ніколі
З табою, родная зямля.
Я згодна быць тваёй расінкай –
У промнях сонца зіхацець
Альбо – маленькай журавінкай
Ці хоць валошынкай сінець.
Зямліца, родная сястрыца,
Будзь мне спагадаю ў жыцці,
Дазволь святыняў прычасціцца,
Каб светла ў вечнасць
адысці...
Шчырая просьба
Зазірні да мяне ўранцы, сонейка,
Сноў світальных маіх не мінай,
Як вітаеш ты росныя гонейкі –
Гэтаксама й мяне прывітай.
Ад усмешкі тваёй палымянае
І мая прасвятлее душа:
Ёй засвецяцца гоні ўзараныя,
Вёска
родная й мілы абшар.
Зачаруецца
песняю звонкаю,
Што над
полем і лесам ляціць –
Над маёю
прыгожай старонкаю,
Дзе так
хочацца, хочацца жыць...
***
Вітай мяне, вясновы дзень,
Я адкажу табе – усмешкай.
І знікне з твару суму цень,
І за сабой пакліча сцежка –
На луг, у лес ці да ракі –
Мне ўсё адно, абы на волю,
Туды, дзе звонка жаўрукі
Пяюць хвалу жыццю і полю,
Дзе лёгкі ветрык бавіць час,
І мёд збіраюць пчолы ў соты...
Нясі мяне туды, Пегас,
Дзе не бывае адзіноты.
Бярозавая прысада
Як прыгожа вясною лістота бяроз
У праменьчыках сонечных ззяе,
Быццам плечы ахутаў бярозанькам хтось
Клапатліва хусцінкамі ў маі!
Падыду я да іх, як да мілых сяброў, –
Красамоўна і шчыра спытаю:
Хто ж так роўненька вас пасадзіў бліз двароў,
Хто ж прыяцель такі свайму краю?
Можа быць, у адказ над маёй галавой
Мне пачуецца ў шуме зялёным:
Пасадзіў нас юнак веснавою парой –
У радзіму, свой край улюбёны...
Увекавечыць хацеў ён сваё пачуццё
Беластволай раскошнай прысадай –
Каб шумела вясной, маладзела жыццё
Пад нябеснаю сіняй спагадай...
Надзея ПАРЧУК