Летуценніца
Памяці
Яўгеніі Янішчыц
Летуценніца, Паэтка,
Ты заўжды
жывеш між нас.
Твор душы
тваёй, бы кветку,
Успрымаем
кожны раз.
І як толькі дакранемся
Да паэзіі тваёй –
Нібы
слодычы нап’емся
Дабрадатнаю
парой.
Што ні
зборнік – то скарбонка
Ці куфэрак
распісны,
І ад кожнае
старонкі –
Вее подыхам
вясны.
Твае
“Снежныя грамніцы”
Да глыбінь
хвалююць нас,
Нібы подых
навальніцы
Ў крыгалом,
бурлівы час.
Як бярэм у
рукі кнігу
Пра любоў і
пра жальбу –
Замірае
сэрца сціху,
Патанаючы ў
журбу.
І тады душы
ад болю –
Ні
ўдыхнуць, ні выдыхнуць,
Рвецца
птушкаю на волю,
Так і хоча
выпырхнуць.
Колькі ж
мудрага стварыла
За кароткае
жыццё!
Свет апела
– не забыла –
Ад ракеты
да красён.
Эх, як рана,
як заўчасна
Адляцела ты ад нас!..
Дзесь сумоціцца няшчасны
Твой на выгане Пегас.
Ну а ты ў нябёсах ясных
Апяваеш іншасвет…
І глядзіць на нас прыязна
Твой задумлівы партрэт.
Надзея ПАРЧУК