г.Іванава, Анатолю Дзенісейка: пауторна
Сюды нага чужынцаў не ступала –
У край балот, за Ясельдай – ракой,
Ды з веку ў век тут вогнішчы Купалля
Запальваў сейбіт стомленай рукой.
Трымаўся люд бацькоўскага парога,
Карміў кароў тут сенакосны Груд,
Ды з Тышкавіч да Моталя дарога
Вяла з глушы ўсё той жа люд.
А хтосці ад маркоты марна ахаў,
А хтосці сцены талакою клаў –
Цяплілася жыццё пад сховай дахаў,
Вясковых хат ды зёлак-траў.
Спяшалі ў поле дружнай грамадою,
З калёсным трактарам – у створаны калгас.
Шумеў чарот, крынічнаю вадою
Тут смагу
праганялі ў летні час.
Услед ішоў у наступ экскаватар –
Знікала твань балота на вачах.
Іван Паліўка ў справе той – наватар:
Так родны кут у твані не зачах.
Да самых зор тутэйшая “Знаходка”
Паслала песню продкаў родных ніў.
Свяціла сонца радасна, зіхотка –
Ніхто бяды тут больш краю не чыніў.
І ў першы раз з нябёс царкоўным звонам
Наперакор усім ліхім вятрам
У новы гарадок з зямным паклонам
Паклікаў сейбітаў духоўны храм.