Уладзімір Сітуха
Касманаўту Алегу Навіцкаму
прысвячаецца
***
А над
Чэрвенем кружыцца снег,
Смех лунае
шчаслівы дзіцячы:
Прывітанне
Навіцкі Алег
Ім даслаў.
Пажадаў ім удачы.
Пажадаў
вынаходцтваў. Дабра.
Каб
збылося любое жаданне…
Акрылённасці
дзіўнай пара,
Нават з
Космасу шлюць прывітанне.
У прастору
задорны мчыць смех –
Ён адказ і
дзяцей, і дарослых…
Капяжы
зазвінелі са стрэх
Песняй
дзіўнай, шчымлівай, узнёслай.
Ён
узняўся! Адужаў! Сумеў!
Ён сябе і
Радзіму праславіў!
І мацнее над
Чэрвенем спеў
Аб жаданым
з Навіцкім спатканні.
4.03.2013г.
***
Плыве
Зямля між зор у Вечнасць –
У свет
Галактык і бяздоння.
У космас
кліча новы век нас
З зямных
дарог, лугоў раздолля.
А нам
радней Зямлі апора –
У лесе
грыб, між дрэў прасека,
Сухім
трымалі продкі порах,
А зерне
жыта у засеках…
БЕРАЖЫЦЕ
ПЛАНЕТУ ЗЯМЛЯ,
ЯК СВОЙ
УЛАСНЫ ДОМ!