Адкрыў
у космас шлях Гагарын
Адкрыў у космас шлях Гагарын
Адным вітком вакол Зямлі,
І стэп са спёкаю выгарын
Узняў да зорак караблі.
Пад імі новая эпоха
Вітала нас з арбіт ужо.
Казалі, гэта дар ад Бога,
Не верыў хтось, пытаў: - Няўжо?
Наш Юрый сонечнай усмешкай
Святло да зор высокіх слаў,
І сам у вечнае бязмежжа
Гарачым сэрцам след праклаў.
А ўслед за ім Клімук з Прыбужжа
Вітаў з арбіты землякоў:
Трымаўся там, між зор, ён мужна
Без роднай хаты, васількоў…
Яны ж раднейшымі шчэ сталі,
Калі вярнуўся ў рай зямны
З ранейшым позіркам праталін,
З пяшчотным досвіткам вясны.
24 студзеня 2012 года