З нагоды выхаду першага тома
твораў Яўгеніі Янішчыц
твораў Яўгеніі Янішчыц
Ад
болю сэрца зашчымела,
Слязінка капнула з вачэй.
О,
час імклівы, ачумелы –
Бяжыць
шпарчэй, усё шпарчэй.
Том
першы – нібы дар ад Бога,
А
кожны твор – як Жэнін след,
Якім пазначана дарога
Ад
любай Ясельды ў Сусвет.
Такой
яшчэ не клаў ніколі
Ніхто ў палескай старане,
Музей
у сельскай роднай школе
Збірае творцаў, як раней.
Бо
кніжны скарб – ужо багацце,
Яно
ж у некалькіх тамах.
Дзе
Жэнін верш гучыць у хаце,
Вышэй
касы там кожны ўзмах.
Мікола ПАНАСЮК
22.10.2016
г.