УЗНАГАРОДА
АД ПІСЬМЕННІКАЎ БРЭСТЧЫНЫ
АД ПІСЬМЕННІКАЎ БРЭСТЧЫНЫ
У Баранавіцкім гарвыканкаме
падведзены вынікі абласных спаборніцтваў сярод журналістаў Брэстчыны. Намеснік
старшыні аблвыканкама Алег Вялічка ўручыў пераможцам узнагароды.
За цеснае супрацоўніцтва і
прапаганду літаратурнай творчасці майстроў слова Брэсцкае абласное аддзяленне
Саюза пісьменнікаў Беларусі па выніках 2016 года ўзнагародзіла спецыяльным дыпломам і грашовай прэміяй
рэдакцыю раённай газеты “Навіны Камянеччыны”.
Традыцыя
ўзнагароджвання рэдакцый газет, радыё, тэлебачання і асобных журналістаў Брэсцкім абласным аддзяленнем СПБ
узнікла яшчэ ў 2012 годзе.
За
гэты час дыпломы і прэміі ад пісьменніцкай сябрыны атрымалі рэдакцыі газет –
“Кобрынскі веснік”, “Пінскі веснік, “Івацэвіцкі веснік”, “Лунінецкія навіны”,
абласная газета “Народная трыбуна”, “Сельская праўда” Жабінкаўскага раёна,
“Савецкае Палессе” Ганцавіцкага, “Заря над Бугом” Брэсцкага раёна, Столінская −
“Навіны Палесся”. Персанальна ўзнагароды атрымалі намеснік галоўнага рэдактара
Брэсцкай абласной газеты “Заря”
Уладзімір Тураў, а таксама кіраўнік літаратурнага клуба “Пінчукі” Марыя Ляшук.
Традыцыйна
ў рамках святочных мерапрыемстваў журналісты з розных раёнаў Брэстчыны наведалі
гісторыка-культурныя і прамысловыя аб’екты г. Баранавічы. А вось супрацоўнікі
краязнаўчага музея падрыхтавалі цікавае тэатралізаванае прадстаўленне, якое
перанесла гасцей у далёкія часы Першай сусветнай вайны. Прадстаўнікі сродкаў
массавай інфармацыі пазнаёміліся таксама з працай ААТ “558-ы авіяцыйна-рамонтны
завод”, ААТ “Баранавіцкае вытворчае баваўнянае прадпрыемства”.
Таццяна ДЗЕМIДОВIЧ,
старшыня Брэсцакага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі