Перад вамі, дарагія
чытачы, – унікальнае па плане і змесце навукова-папулярнае выданне, у якім
сабраны не толькі творчыя біяграфіі і
падрабязныя бібліяграфічныя звесткі ўсіх
сяброў Брэсцкага аддзялення Саюза
пісьменнікаў Беларусі, але і даецца поўны пералік калектыўных зборнікаў кожнага
пісьменніка на дадзены час, шырокі спектр іх публіцыстычных, крытычных,
літаратурна-навуковых твораў: артыкулаў, манаграфій, рэцэнзій, апублікаваных у
беларускіх і замежных выданнях. У біябібліяграфічны даведнік уключаны таксама
спісы водгукаў-характарыстык, напісаныя крытыкамі і літаратуразнаўцамі, на
творы берасцейскіх пісьменнікаў.
Час даўно патрабаваў ад нас гэтага
інфармацыйна-літаратурнага выдання. Але складанасць задачы заключалася ў тым,
што ніхто з нас не ведаў і нават не ўяўляў, як гэту інфармацыю сабраць, з чаго
пачаць, як сістэматызаваць. Трэба было знайсці таго, хто возьмецца за гэтую
аб’ёмістую і скрупулёзную справу. Аднак, як кажуць мудрыя людзі, працу варта
распачаць, а Бог падкажа і дапаможа давесці яе да лагічнага канца… І сапраўды,
дзякуючы руплівай стараннасці адказных асобаў, пастаўленая задача за паўгода
была паспяхова вырашана.
Цяпер чытачы будуць ведаць значна больш пра творчыя здабыткі і літаратурныя
дасягненні нашых пісьменнікаў, якія ў
сваёй творчасці адлюстроўваюць жыццё нашага народа, развіваюць і зберагаюць
нацыянальную духоўнасць, мову, літаратуру, культуру, гісторыю рэгіёна,
фарміруюць ідэалогію нашай дзяржавы.
Смела можна сказаць, што дадзенае выданне будзе шырока запатрабавана як
навукоўцамі, так і кіраўніцтвам Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ, яго
сябрамі-літаратарамі, работнікамі
культурных устаноў, бібліятэчных сістэм, школьнікамі, студэнтамі,
настаўнікамі, выкладчыкамі, самым шырокім колам карыстальнікаў.
Надзея Парчук,
укладальнік і рэдактар выдання
укладальнік і рэдактар выдання
Надежда Парчук за работой
В ТЕМУ
Можно только порадоваться творческой инициативе, которую Надежда Николаевна
Парчук проявила по изданию библиографического справочника еще в прошлом году.
Сразу же, вслед за ее инициативой, последовала повседневная работа над ним,
бывало даже бессоными ночами. В этом, несомненно, вы убедитесь, когда будете
держать в руках впервые изданный справочник. Пока же хочется высказать нашему
коллеге по перу искреннюю благодарность за то, что это издание, наконец-то,
увидело свет, попало в руки тех, с кем Надежда Николаевна работала с первой
буквы до последней точки перед сдачей рукописи в типографию. Спасибо, еще раз
СПАСИБО, за ваш энтузиазм, уважаемая Надежда Николаевна!
Кстати, это издание уже сегодня, 2 марта, увидели участники XXV Минской
международной выставки-ярмарки “Беларусь – развернутая книга: слово,
содружество без границ” В ДОБРЫЙ ПУТЬ, дорогие друзья!
Светлана РУМЯНЦЕВА