Нашаму
таленавітаму брэсцкаму паэту, слыннаму пісьменніку-дакументалісту Міколе
Панасюку ад імя ўсяго Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
шлем шчырые віншаванне з Днём нараджэння і выказваем сардэчнае прызнанне і
ўдзячнасць за яго вернае служэнне выбранай справе: працы ў журналістыцы,
літаратуры на карысць Радзіме, народу, роднай мове.
Зычым
бездакорнага здароўя, актыўнага даўгалецця, Божай падтрымкі на кожным кроку! А
яшчэ – вясновага настрою, прамяністага сонца, узнёслага натхнення і новых
творчых перамог на літаратурнай ніве!
Таццяна Дземідовіч,
старшыня Брэсцкага аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Да Дня нараджэння слаўнага
сына і песняра беларускага народа,
слыннага паэта-берасцейца,
шаноўнага Міколы Панасюка
сына і песняра беларускага народа,
слыннага паэта-берасцейца,
шаноўнага Міколы Панасюка
З ідэяй міру і дабра
Як толькі збегла прэч зіма
І ў небе сонца ажыло,
Яго шчаслівая вясна
Прынесла ў роднае сяло.
Гасподзь з блакітнай вышыні
Той, сакавіцкаю парой,
Паслаў дзіцятку дабрыні,
Благаславіў святой зарой.
І творчым дарам надзяліў,
Каб родны кут і край
апеў,
Каб так Айчыну палюбіў,
Што разлюбіць ужо не смеў.
Ды люд не знаў, што немаўля –
Як падрасце, як прыйдзе час
–
Натхніць бацькоўская зямля,
Пакліча зваблівы Парнас.
І ўжо адтуль, бы рупар той,
З ідэяй міру і дабра
На мове матчынай жывой
У неба вымаліць святла.
Напіша стосы добрых кніг
Пра чалавечае жыццё,
Аб сіле духу, дабрыні
Распавядае з пачуццём.
Сваё Палессе апяе
І роду любасны выток,
Які й цяпер сіл надае,
Гукае ў бацькавы куток.
Сардэчнай ласкі да
людзей
Ён ад бацькоў сабе прыдбаў
І, як сапраўдны дабрадзей,
З усёй душой зашчыраваў…
Ён і цяпер такі ж, як быў,
–
Спагадны, чулы да
людзей,
Душы багацце не згубіў,
Яно за ім услед ідзе.
І мары мкнуцца да нябёс –
Туды, дзе рдзееца зара…
Няхай спрыяльным будзе лёс
Паэта, творцы, песняра!
Надзея ПАРЧУК
Да усіх пажаданняў далучаецца і найлепшы
сябар Аляксей Скакун, які кожны год
з самай раніцы тэлефануе першым.