Вяскоўцы ў
згодзе з “Еўраоптам”
Вяскоўцы едуць! … Улукоўе,
Чакае іх “Бруснічкай” тут.
А гэта ўдача, радасць і здароўе
Ды свой уласны інстытут.
Купляць тавар тут вучаць зранку
Дзяўчаткі – нашы прадаўцы,
Як трэба, сок нальюць у шклянку,
У вёсцы роднай – малайцы!
Пра іх так кажа Жанна Бізня –
Даўно там свой сельвыканкам,
“Бруснічка” тут не стала лішняй,
Бо зычыць свята землякам.
Вяскоўцы ў згодзе з “Еўраоптам” –
Яму удзячны пакупнік,
Дый з вёсак іншых тут ахвотна
Купляюць смакі на пікнік.
А як патрэбны прапановы,
Чакае крама іх цяпер.
Сумленне ў працы – як аснова,
Без лішняй мовы i папер.
Тако ж чакаюць у Бярозках –
Тут будзе свой гандлёвы храм!..
Ляціць такая пагалоска
Насустрач ліўням і вятрам.
Мікола ПАНАСЮК
3 студзеня 2018 года
3 студзеня 2018 года