З надыходзячым годам Новым
Я вітаю сягоння вас!
Найвялікшае вам Любові −
Менавіта яе якраз!
Хай удалеч імчыць дарога
На здзіўленне − усім вятрам,
Шчасця кожнаму з вас зямнога
І Гасподняе ласкі вам!
Цеплыні вам, святла ў хаты,
А тым больш − у зімовы час.
А яшчэ вас − з Гасподнім святам,
З Нараджэннем Хрыстовым вас!
І са шчодраю Калядою,
З дабрадушшам яе святым!
Хай гарыць над усёй Зямлёю
Сонца роднае ўсім жывым!..
Я вітаю сягоння вас!
Найвялікшае вам Любові −
Менавіта яе якраз!
Хай удалеч імчыць дарога
На здзіўленне − усім вятрам,
Шчасця кожнаму з вас зямнога
І Гасподняе ласкі вам!
Цеплыні вам, святла ў хаты,
А тым больш − у зімовы час.
А яшчэ вас − з Гасподнім святам,
З Нараджэннем Хрыстовым вас!
І са шчодраю Калядою,
З дабрадушшам яе святым!
Хай гарыць над усёй Зямлёю
Сонца роднае ўсім жывым!..
Надзея Парчук
АД ВЫДАВЕЦТВА
Кніга з аўтографам
«Пётр КЛIМУК: жыццё і подзвіг
касманаўта” – для вас, выпускнікі сярэдніх школ.
Наш паштовы адрас: 224010, г.
Брэст, а/я 8. “Наша кніга”