googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: День космонавтики.

Поиск по этому блогу

среда, 12 апреля 2017 г.

День космонавтики.



Уважаемый Пётр Ильич
КЛИМУК!

Искренне поздравляю Вас с Днем космонавтики. Сорок лет прошло с того памятного момента, когда вышла в свет наша книга «К СОЗВЕЗДИЯМ». Многие читатели узнали о Вашем подвиге на околоземной орбите, где Вы, дорогой наш земляк, побывали трижды вместе со своими космическими братьями.

Надеюсь, что и в этом году документальная повесть, о которой идет речь, уже в скором времени увидит свет в обновленном и дополненном виде.
Таким образом, космическая тема впервые станет  одной из ведущих в творчестве брестских писателей, о чем свидетельствует и памятный телефонный разговор известной поэтессы Надежды Парчук с Вами на прошлой неделе.
Желаю Вам крепкого здоровья, благополучия и уюта в семье, счастья, оптимизма и новых встреч с земляками на родной прибужской земле.

Микола ПАНАСЮК

 


Молодой писатель-документалист Микола ПАНАСЮК
и дважды Герой Советского Союза Петр Климук
после второго полета в космос



12 КРАСАВІКА – У ДЗЕНЬ КАСМАНАЎТЫКІ –
УСЯ БЕЛАРУСЬ ШЧЫРА ВІНШУЕ СВАІХ СЫНОЎ –
ГЕРОЯЎ КОСМАСУ З ІХ ПРАФЕСІЙНЫМ СВЯТАМ!


ВІТАЛІ З КОЖНАЙ ХАТЫ…

Мы добра памятаем час
Той, сонечнай вясною,  
Як чалавек у першы раз
Узняўся над Зямлёю.

Ракету вывеў у Сусвет
І абляцеў планету,
Праклаў у космас першы след
На радасць нам і свету.

Гагарын Юрый гэта быў –
Адважны рускі лётчык.
Ягоны ўчынак заманіў   
Шмат смельчакоў ахвочых.

І паляцеў услед за ім
Арліны грай крылаты,
Мы Клімука ў граі тым  
Віталі з кожнай хаты.

За Клімуком віталі мы
Валодзю Кавалёнка,
Калі ракета за грамы
                                   Панесла, бы арлёнка. 

Яшчэ і трэці беларус
Да светлых зор падняўся,
Ды з карабля вітаў зару,
Красой яе здзіўляўся.

Алег Навіцкі гэта быў –
Сын мужнага народа,        
Вакол Зямлі між зорак плыў,
Лятаў амаль паўгода.     

Усіх крылатых мы сыноў,
Што Шлях абралі Млечны,
Віншуем і сваю любоў
Выказваем сардэчна!

                                                                Надзея ПАРЧУК



***

І некалькі слоў пра сябе, аўтара верша. На вялікі жаль, мне ні разу ў жыцці не пашчасціла ні ўбачыць хаця б здалёку ніводнага касманаўта, ні голасу ягонага пачуць, не гаворачы ўжо пра шчырую, няспешную гаворку з ім, як гэтым могуць пахваліцца мае калегі па пяру – Мікола Панасюк, Аляксей Скакун, Анатоль Дзенісейка. Але ж сказаць сваё паэтычнае слова ў гонар адметных асоб, а найперш – у гонар нашага знакамітага Пятра Клімука мне таксама вельмі захацелася. Тым больш, што ёсць з каго браць прыклад: мой старэйшы сябра Мікола Панасюк яшчэ больш за 40 гадоў таму назад так загарэўся таямнічым для усіх нас на Зямлі космасам і яго адважнымі першапраходццамі, што й дасюль не астыў. Наадварот, сваёй кіпучай энергетыкай яшчэ і маё сэрца запаліў гэтым самым космасам, ды так, што і мая душа таксама загаварыла ў рыфму. А гэта здарылася зусім нядаўна… Мо пару дзён назад хто б то мог падумаць, хто б здагадаўся ці прысніў, што я, такі прыземлены паэт, вазьмуся за недасягальную для мяне касмічную тэматыку, пачну пісаць пра лётчыкаў-касманаўтаў, прысвячаць ім вершы?..
       Вось так я пісала напрыканцы сакавіка бягучага года ў сваім артыкуле “Адной зямлёй ускормлены”, які ўключаны ў будучую кнігу Міколы Панаюка “Пятро Клімук”, якая ўжо здадзена ў выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” для друку.
        А праз некалькі дзён па неадкладных творчых справах да мяне завітаў Аляксей Скакун – лепшы сябра Пятра Ільіча, які надумаў заадно тут жа пры мне звязацца з Пятром Клімуком і паведаміць пра будучую кнігу ў яго гонар. А для большай важкасці – зноў жа нечакана для мяне – сказаў Клімуку: “Зараз я перадам трубку чалавеку, які больш ведае аб падрыхтоўцы гэтага выдання…” І Аляксей Сцяпанавіч перадаў у мае рукі свой мабільны тэлефон, сказаўшы: “Гавары сама, бо ты лепш за мяне патлумачыш…” У мяне не было ні хвіліны на роздум – як і з чаго пачаць гаворку з такой знакамітай на ўвесь свет асобай і – я павіталася. А пачуўшы, нібыта побач, вясёлы, бадзёры голас Пятра Ільіча, спакойна назвала сваё імя, расказала пра новы праект задуманай кнігі з серыі “Асобы” і папрасіла даслаць для выдавецтва некалькі ягоных фотаздымкаў з сямейнага альбома.
        Так мне ўпершыню пашчасціла пагаварыць з чалавекам, які бліжэй за ўсіх знаходзіўся да зорак. Таму і сёння, з нагоды Дня касманаўтыкі, я шчыра віншую двойчы Героя Савецкага Саюза – Пятра Клімука, а таксама яго касмічных сяброў, з іх незвычайным асабістым святам! Здароўя вам, крылатыя сыны Беларусі, і поспехаў у жыцці, даўгалецця!

Надзея Парчук
г. Брэст