googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: июня 2016

Поиск по этому блогу

вторник, 28 июня 2016 г.

Час, падзеі, людзі




Наша фотапанарама

Тут жылі мы ўсе раней,
Да слёз – прыемны успамін.
Бывае, сэрца час кране,
Ля хаты бацькавай – язмін.

  Карміла нас усіх зямля,

Бо шанавалі родны кут.

Сюды вярталіся здаля

Дзяды, бацькі, сыны на груд…



 Грудкі ляжалі між балот,

Духмяніў іх заўжды аір.

Як свята – важкі намалот,

Жыццё бурлівае – як вір.


Людзей калісь калгас яднаў,

Цяпер у роспачы зямля,

Бо ўжо з ніводнага акна

Не кіне позірк немаўля.

Да друку падрыхтаваў
Аляксандр ПАНАСЮК (фота)

понедельник, 27 июня 2016 г.

«Настюля – зоренька моя…»




Летний вечер. Кот на крыше.
Сверкают звезды в небесах.
Их ветерок слегка колышет,
Слышны девчонок голоса.

Говорит подружке Настя:
− Вокруг такая красота!
Сверкает вся она от счастья –
Свершилась давняя мечта.

Сорвалась звездочка и в руки
Она стремительно летит…
Глаза сверкают у подруги,
Ведь радость только впереди.

Шепнул ей Кот на ухо даже:
− Пусть будет звездочка твоя.
В ответ сказала тихо Даша:
− Настюля – зоренька моя!..

Светлана Румянцева

воскресенье, 26 июня 2016 г.

У нас у гасцях – Надзея ПАРЧУК





Святло роднай мовы

Памятаеце заклік Францішка Багушэвіча “Не пакідайце ж мовы нашай, каб не ўмёрлі!”? На жаль, не ўсе разумеюць гэтыя геніяльныя словы. На працягу гісторыі беларуская мова перажыла і забыццё, і руйнаванне. Магчыма, сёння наступіў час Рэнесансу?
         Кажуць: калі ёсць хоць адзін носьбіт мовы, яна жывая. Ці ёсць у беларускай мовы шанец шанц на светлую будучыню? З гэтым і іншымі пытаннямі мы звярнуліся да таленавітай пісьменніцы, чалавека, які носіць у сэрцы бясконцую любоў да роднай зямлі, і проста да прыемнай жанчыны – Надзеі Парчук.
– Надзея Мікалаеўна, ці размаўляеце Вы дома па-беларуску? Як да гэтага ставяцца Вашы родныя і сябры? Ці спаткаліся Вы з такім выпадкам, калі Вам казалі, што Вас не разумеюць?
        – Я жыву ў сям’і брата, дзе гучыць толькі расійская мова. Таму не прымушаю ні іх, ні дзяцей іхніх прыстасоўвацца да сябе. Гавару з імі і па-іхняму, і па-беларуску, і на мове роднай вёскі. І ўсё сказанае яны выдатна разумеюць. Але калі ў госці прыходзяць братавы ўнукі, а яны ўжо вучні малодшых класаў, то з імі размаўляю толькі па-беларуску, каб прывыкалі да гучання нашай мовы, пераймалі пачутыя слоўкі, запаміналі іх. Тут ужо і пляменнікі мне ўдзячны, і брат стараецца падтрымаць нашу размову па-беларуску. Разумеюць, што ў школе дзецям будзе лягчэй адольваць беларускамоўныя прадметы.
У мяне многа сяброў, якія размаўляюць на роднай мове, мне з імі лёгка і заўсёды прыемна гаманіць. Гэта пісьменнікі, паэты, настаўнікі, журналісты, але  ёсць і такія, што па розных прычынах не вывучалі беларускай мовы, не ведаюць яе. З імі гавару па-руску. Хаця лічу, што не ведаць можна нейкага асобнага слова, але каб не ведаць увогуле нашых слоў – дык гэтага быць не можа. Бо ж мова нашая і руская вельмі падобныя, блізкая паміж сабой, яны – як дзве галінкі аднаго і таго ж дрэва, у іх адны карані, адна зямля, адзін славянскі народа.
         Былі ў мяне і такія суразмоўцы, што папракалі мяне за беларускую гаворку, дакаралі, што я, быццам, прынцыпіяльна грэбую вялікай рускай мовай, абзывалі нацыяналісткай… На што я адказвала: па-першае, які з мяне вораг рускай літаратуры, калі я выдала рускамоўны зборнік паэзіі “Я сердце людям подарю”, пераклала шматлікіх рускіх класікаў на беларускую мову, па-другое, у нас беларуская мова таксама лічыцца дзяржаўнай, як і руская. То хто мае права забараніць мне гаварыць на матчынай мове? Я ніякіх законаў не парушаю і нікога не імкнуся пакрыўдзіць.
– Вы адчуваеце раздражненне, калі бясконца гавораць, што ў матчынай мовы няма будучыні?
        – Так гавораць пісімісты, а я – аптыміст. І паціху, але ўпарта раблю тое, што ўмею, што мне дадзена Богам: каб мова матчына насуперак нежаданым прадраканням жыла і развівалася, а скарбніца беларускай літаратуры папаўнялася новымі творамі і кнігамі, дзеля ўнукаў і праўнукаў нашых, дзеля будучых пакаленняў. І падобных мне творцаў-аптымістаў у нашай краіне многа. Гэта па-першае. А па-другое, усякія прагназісты, а тым больш прадказальнікі будучыні галоўнага багацця нашага народа – не богі, ім уласціва памыляюцца. Дасць Бог, і гэтае іх прароцтва не спраўдзіцца. Бо вунь колькі ўжо маладых талентаў з’явілася на літаратурнай ніве! А колькі іх яшчэ народзіцца!
        Калі ж гаварыць пра мае пачуцці, то, калі чую невясёлыя, зламысныя выказванні пра беларускую  мову, адчуваю ў сэрцы не раздражненне, а нешта змешанае – боль, крыўду і шкадаванне тых асоб, хто сам нічога не робіць, каб мова гучала, ды яшчэ збівае з толку іншых.   
– Дзень беларускай пісьменнасці – што значыць для Вас гэтае свята?
        – Літаральна ў пачатку верасня, у горадзе Шчучыне Гродзенскай вобласці адбылося ўрачыстае святкаванне дваццаць другога па ліку Дня беларускага пісьменства. Гэта значыць, што чарговы светлы праменьчык зноў асвяціў маю душу, напоўніў яе гонарам за свой таленавіты народ і светлай надзеяй на тое, што чароўная, мілагучная, звонкая мова продкаў нашых гучыць, будзе гучаць і ніколі не знікне. 
Але хіба гэтае Свята асвяціла толькі  маю душу? Мне падаецца, што ў гэты дзень такі ж самы праменьчык адвечнага святога сонейка зазірнуў і праламіўся праз душу кожнага сапраўднага беларуса, які любіць і паважае родную мову, размаўляе на ёй, шчыруе на яе літаратурнай ніве, рупіцца дзеля светлай будучыні наступнікаў нашых.  
Прыемна адзначыць, што святкаванне Дня беларускага пісьменства ў свой час праводзілася і на Брэстчыне, а менавіта ў Пінску, Камянцы, Ганцавічах. Аднойчы ў мяне ўзнікла думка, якую я не раз ужо паўтарала перад сябрамі: а чаму б нам, беларусам, не наладзіць і не адзначаць Свята роднай мовы ўсенародна ў кожным куточку, дзе жывуць суполкі творчых людзей, ёсць аб’екты культуры, каб яно, Свята, дакранулася да ўсіх нас на справе, а не толькі засталося на паперы? Трэба, каб Дзень беларускага пісьменства не прайшоў, як нейкая звужаная, не ўсім даступная акцыя.
Але як бы там ні было, а адданым і верным роднай мове беларусам прыходзіцца цешыць сябе тым, што Свята беларускага пісьменства – гэта яшчэ адна нагода, каб мы ўспомнілі матчына, а для некага, на жаль, бабуліна слова, бо многія нашы матулі карыстаюцца расійскай мовай, успомнілі мову тытульнага народа, пагаварылі пра яе праблемы і, на шчасце, пра яе літаратурныя здабыткі.
– У наш час сучасная беларуская культура нараджаецца ў асноўным дзякуючы празаікам і паэтам. Як Вы думаеце, ці будзе далей мастацкае слова умацоўваць беларускую нацыянальную ідэю, несці святло культуры ў кожны дом?
       – Абавязкова! І ў першую чаргу, і толькі яно, роднае мастацкае слова, здольна несці ў кожны дом святло нашай уласнай культуры, абуджаць у нас, беларусаў, лепшыя патрыятычныя пачуцці. Толькі яно валодае залатым, чароўным ключыкам да душаў беларускіх людзей. Толькі яно ведае крэўны, генетычны код да сэрца беларускага чалавека. Толькі яму пад сілу будзіць і ўздымаць дух і ідэйнасць нашай нацыі, згуртоўваць і весці за сабой людзей да незалежнасці, росквіту і міру.
– Згадзіцеся, мы жывём у незвычайны перыяд нашай гісторыі. Сёння – унікальны час, калі ў нашай краіне адраджаецца і ўмацоўваецца духоўнасць, самастойнасць і незалежнасць. Можа, менавіта сёння можна зрабіць тое, што дапаможа набыць нашай роднай мове іншы статус? На Вашую думку, што трэба здзейсніць, каб яна разівалася?
         – Лічу, што мова наша і так развіваецца, дзякуючы свядомай любові і самаадданай творчай працы нашых беларускамоўных пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, літаратуразнаўцаў, акадэмікаў, выкладчыкаў, журналістаў, Дзяржаўнай Акадэміі навук, нарэшце. Яна ніколі не стаяла на месцы, нават у самы цяжкі для яе час. А тое, што наша пакаленне, нашы сучаснікі-беларусы прызвычаіліся да суседскай мовы і ўжываюць менавіта яе ў паўсядзённым абыходзе, то віной усяму гэтаму – гістарычны час, іх ужо не адвучыш, не перавыхаваеш. Нам галоўнае – усю сваю ўвагу цяпер скіроўваць на падрастаючае пакаленне, на выхаванне ў дзіцячых душах, пачынаючы з садка, любові да ўсяго беларускага: нашай Айчыны, дзяржаўнай атрыбутыкі, свайго народа, бацькоўскай зямлі, беларускай мовы, літаратуры, культуры. 




А для гэтага ў школах патрэбна ўвесці болей урокаў беларускай мовы і літаратуры, а не па адной гадзіне, як гэта існуе цяпер у старэйшых класах; у садках выхавальнікі павінны размаўляць са сваімі падапечнымі па-беларуску, вучыць і сачыць за правільным вымаўленнем дзецьмі родных слоў. Вось гэта і будзе правільны накірунак на адраджэнне і ўмацаванне нашай духоўнасці, незалежнасці, паспрыяе развіццю не толькі беларускай мовы і культуры, але і ўздыму дзяржаўнай ідэалогіі.

– Да адной з Вашых кніг Вы падабралі такі эпіграф: “Мне б да кожнай душы дакрануцца словам, шчырасцю заваражыць, матчынай мовай!..” Думаецца, ён абраны невыпадкова?
       – Гэтыя радкі неяк самі сабой нарадзіліся ў маёй душы. Я над імі не карпела, не марыла аб іх, не планавала такое напісаць. Ну, а калі ўжо душа выдала такое, даруйце за нясціпласць, хараство, дык чаго яго хаваць углыб кнігі? Няхай служыць ліхтаром зборніка, прэамбулай да ўсяго кніжнага тэксту.
 Алена Сіняўская

               (“Брестский вестник” №39 за 24.09.2015 г.)
 

Белорусские и украинские писатели в Волынской области
(Украинская ССР) в 80-е годы минувшего столетия
 

Мастера слова Андрей МАЗЬКО,
Мария ЛЯШУК и Любовь КРАСЕВСКАЯ
во время областного праздника
поэзии «Лунинская осень», 2015

К печати подготовила
Светлана Румянцева