googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Вершы Надзеі Парчук

Поиск по этому блогу

среда, 24 апреля 2019 г.

Вершы Надзеі Парчук



Яшчэ б не адна наша вёска жыла,
Не знала б ні згубы, ні страты,
Калі б чорным болем бяда не прыйшла,
Рассеяўшы цэзій праклыты.

Рассыпаўшы стронцый па роднай зямлі,
Атрутай лягла на абшары –
І ўсе дасягненні, што мы здабылі,
Ахуталі чорныя хмары.

Але Беларусь не зламаць у бядзе,
Таму зноў і зноў паўтараю:
Мацней за народ наш нямае людзей
І міласэрней нямае.



           
Перад Вялікаднем 

Сціхлі птушыныя песні,
Сонца пайшло на спачын.
Хутка Хрыстос уваскрэсне,
Людзі, не спіце ўначы!             

Заўтра вялікае свята,
Заўтра ў заранкавы час
Зноў Вялікодная радасць
З Госпадам прыйдзе да нас!
 
Людзі, спяшайцеся ў храмы,
Бо менавіта туды
Сын Божы прыйдзе таксама
Ў вёсачкі і гарады.

Не праміне анікога.
Ён завітае й да тых,
Хто не асіліць дарогі
Да храма з-за боляў сваіх.                  

Гэту святую таемнасць
Нельга нам, людзі, праспаць:
Будзе Ісусу прыемна
Ўсіх нас на зорцы вітаць.