googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Людзi i падзеi

Поиск по этому блогу

понедельник, 24 июля 2017 г.

Людзi i падзеi



УЗНАГАРОДА
АД ПІСЬМЕННІКАЎ БРЭСТЧЫНЫ

У Баранавіцкім гарвыканкаме падведзены вынікі абласных спаборніцтваў сярод журналістаў Брэстчыны. Намеснік старшыні аблвыканкама Алег Вялічка ўручыў пераможцам узнагароды.
За цеснае супрацоўніцтва і прапаганду літаратурнай творчасці майстроў слова Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі па выніках 2016 года ўзнагародзіла  спецыяльным дыпломам і грашовай прэміяй рэдакцыю раённай газеты “Навіны Камянеччыны”. 


Традыцыя ўзнагароджвання рэдакцый газет, радыё, тэлебачання і асобных  журналістаў Брэсцкім абласным аддзяленнем СПБ узнікла яшчэ ў 2012 годзе.
За гэты час дыпломы і прэміі ад пісьменніцкай сябрыны атрымалі рэдакцыі газет – “Кобрынскі веснік”, “Пінскі веснік, “Івацэвіцкі веснік”, “Лунінецкія навіны”, абласная газета “Народная трыбуна”, “Сельская праўда” Жабінкаўскага раёна, “Савецкае Палессе” Ганцавіцкага, “Заря над Бугом” Брэсцкага раёна, Столінская − “Навіны Палесся”. Персанальна ўзнагароды атрымалі намеснік галоўнага рэдактара Брэсцкай абласной газеты  “Заря” Уладзімір Тураў, а таксама кіраўнік літаратурнага клуба “Пінчукі” Марыя Ляшук.
Традыцыйна ў рамках святочных мерапрыемстваў журналісты з розных раёнаў Брэстчыны наведалі гісторыка-культурныя і прамысловыя аб’екты г. Баранавічы. А вось супрацоўнікі краязнаўчага музея падрыхтавалі цікавае тэатралізаванае прадстаўленне, якое перанесла гасцей у далёкія часы Першай сусветнай вайны. Прадстаўнікі сродкаў массавай інфармацыі пазнаёміліся таксама з працай ААТ “558-ы авіяцыйна-рамонтны завод”, ААТ “Баранавіцкае вытворчае баваўнянае прадпрыемства”.
                                                                     


Таццяна ДЗЕМIДОВIЧ,

старшыня Брэсцакага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі