googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Такое не забываецца ...

Поиск по этому блогу

среда, 16 августа 2017 г.

Такое не забываецца ...




 Юбілей «Звязды» асабіста для мяне − унікальнае свята! Гонар маю да яго прычыніцца. 

Справа ў тым, што неяк позняй ноччу я, тады ўласны карэспандэнт «Звязды» па Брэсцкай вобласці, трапіў у бацькоўскую хату лётчыка-касманаўта СССР Пятра Клімука, пазнаёміўся з яго маці Марфай Паўлаўнай, айчымам Міхаілам Марозавым, узяў інтэрв'ю з нагоды старту касмічнага карабля «Саюз-13».
Матэрыял для газеты напісаў яшчэ да світання і па тэлефоне перадаў у рэдакцыю...
Потым «Звязда» друкавала на сваіх старонках не толькі замалёўкі ды нарысы на касмічную тэму, але і асобныя ўрыўкі з маёй дакументальнай аповесці «Арыенцір — сузор'е Арыён», якая 20-тысячным тыражом выйшла ў выдавецтве «Беларусь», а пасля другога палёту Пятра Клімука з Віталем Севасцьянавым была перакладзена на рускую мову і стала распаўсюджвацца не толькі ў нашай краіне, але і далёка за межамі.
...З таго часу мінула больш за 40 гадоў, але, згадзіцеся, такое не забываецца! Ад шчырага сэрца віншую калектыў «Звязды», яе шматлікіх падпісчыкаў, сапраўдных патрыётаў Айчыны, са стагоддзем газеты! Спадзяюся, што на высокай арбіце нашага вірлівага жыцця яно будзе першым, а не апошнім.


Мікола ПАНАСЮК,
г. Брэст

Поздравление в стихотворной форме можно заказать  по адресу :
224010 , г.Брест , а/я 8