googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Віншуем!

Поиск по этому блогу

пятница, 28 сентября 2018 г.

Віншуем!




З дзённіка паэта. 27 верасня 2018 года. 
6 гадзін раніцы.


Сёння ў беларускай таленавітай паэткі Надзеі ПАРЧУК, ураджэнкі вёскі Ладараж Пінскага раёна, дзень нараджэння. Віншуем! З гэтай нагоды і напісаны верш:

Цяпер ты ведаеш сама,
Што там, за небакраем…
Няхай не сцюжыць больш зіма,
Гукае восень караваем! 

Хай будзе сонечным абшар
Над вёскай Ладараж заўжды,
Святлее ў радасці душа,
Прыносяць шчасцейка гады!

Цябе, Надзейка, мы шануем
За вершы, шчодрасць, голас твой,
З самай раніцы віншуем
І дорым верш з гаючых слоў.

Жыві ж ты доўга і шчасліва
І радуй нас, а мы – цябе.
Няхай твая гамоніць ніва,
Душа шчыруе на сяўбе!

Мікола ПАНАСЮК


Верш напісаны на бацькоўскай сядзібе ў вёсцы Галоўчыцы Драгічынскага раёна.



Для Вас спявае Мікалай Баскаў