googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Беларускі ручнік

Поиск по этому блогу

среда, 6 марта 2019 г.

Беларускі ручнік


Мікола ПАНАСЮК

Запрашэнне

Мой родны кут – ля Навасёлак,
Дзе шэпча хваляй Днепрабуг.
А неба дугамі вясёлак
Сваю красу кладзе на луг.

А побач возера з чаротам
Ад ветру вёску сцеражэ,
Так любы кут, адкуль я родам,
Яшчэ больш папрыгажэў.

Якая слаўная мясціна:
Канал, паром, за ім рыбгас.
А ў хаце ўтульнай ды гасціннай
Яшчэ агеньчык не пагас.

Калі трэба, стол засцелем
У гонар свята рыбака
Яшччэ тут моцныя ўсе сцены,
Дзеля газетнага радка.

Мікола ПАНАСЮК,
паэт, пісьменнік-дакументаліст,
аўтар кнігі “Пётр КЛІМУК:
Жыццё і подзвіг касманаўта”,
член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі



СЕЛЬСКАЯ ГАЗЕТА – ГЭТА ВАША ГАЗЕТА
Выпісвайце і чытайце старэйшае беларускае выданне
Наш адрас: 224010, а\я 8, г. брэст
“Беларускі ручнік-2019”