googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Радуйся Велічы Божай

Поиск по этому блогу

суббота, 27 апреля 2019 г.

Радуйся Велічы Божай



Радуйся Велічы Божай
І благадаці святой,
Што светлынёю прыгожай
Сонцам гарыць над табой.

Помні і вер, мілы дружа:
Ў дзень Велікодны Хрыстос
Смерць пераможна адужаў,
З пекла ў жыццё ўваскрос.

Верныя душы з Сабою             
З цемры-бяды ўратаваў,
Моцнай Гасподняй Рукою
Ў Вечнасць нябесую ўзняў.     

Нас не кідае ў знямозе,
Помач заўжды падае.
Сын Божы ўжо на парозе,
Стукае ў дзверы твае.

                                      Надзея Парчук