googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Святая Троіца

Поиск по этому блогу

вторник, 9 июня 2020 г.

Святая Троіца



Прыгожай летняю парой
праз чыстае аконца
Святая Троіца ў пакой
            зайшла гарачым сонцам,           

святлом напоўніла яго,  
і святасцю, і верай, 
і пахам чэрвеньскіх лугоў,
і водарам аеру.

Па-над бажніцаю званы 
ўрачыста зазванілі –
завуць да храма нас яны,
каб Троіцу хвалілі.
             
І Сына Божага, й Айца,
і Духа іх Святога –
мы праслаўляем без канца,
як Трыадзінства Бога.



Надежда Парчук