googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Юныя творцы Брэстчыны атрымалі ўзнагароды

Поиск по этому блогу

воскресенье, 28 мая 2017 г.

Юныя творцы Брэстчыны атрымалі ўзнагароды



Цудоўным святам  завяршыліся абласныя літаратурныя конкурсы на беларускай і рускай мовах.
Беларускамоўнае творчае спаборніцтва для дзяцей і юнацтва “Мне засталася спадчына” было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.  Да разгляду прымаліся вершы і кароткія апавяданні ад вучняў 8 – 11 класаў.
Таксама адбыўся абласны этап літаратурнага конкурсу маладых рускамоўных паэтаў “Мы рождены для вдохновенья”, які праводзіўся ў рамках сёмага фестывалю рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь “Созвучье слов живых».
Конкурс ладзіўся сумесна з аддзелам адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. У гэтым сезоне аргкамітэт атрымаў рэкордную колькасць заявак ( амаль 500). Самымі актыўнымі канкурсантамі былі школьнікі з Піншчыны, а сярод узнагароджаных вялікая колькасць дзевяцікласнікаў.


Павіншаваць, падтрымаць таленавітую моладзь і падзяліцца ўражаннямі ад прачытаных прац прыйшлі члены журы: намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ, паэт, лаўрэат, пераможца міжнародных літаратурных конкурсаў, арганізатар міжнародных літаратурных мерапрыемстваў і святаў, у тым ліку Фестываляў рускай паэзіі ў Беларусі і літаратурнага конкурсу “Мы рождены для вдохновения”, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу “Лепшы твор 2009 года у галіне паэзіі” за кнігу “На два голоса” Любоў Красеўская; галоўны рэдактар газеты “ЛИК”, пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Мы рождены для вдохновения 2007 года” Вячаслаў Бельцюкоў; паэт, “Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў”, уладальнік “Залатога пяра” за вялікія заслугі ў развіцці беларускай журналістыкі – Георгій Тамашэвіч.
Цікава, што  большасць работ была прасякнута вялікай любоўю да Радзімы, дзеці падкрэслівалі сваю адказнасць за будучыню роднай зямлі, па-паэтычнаму ярка, шчыра прызнаваліся ёй у любві, вярталіся да ўспамінаў сваіх бабуль і дзядуль, дзяліліся сямейнымі і вясковымі традыцыіямі, узгадвалі старонкі няпростай гісторыі родных вёсачак і гарадоў.
У гэты дзень пераможцы атрымалі магчымасць зачытаць свае творы перад вялікай аўдыторыяй. Падчас урачыстай цырымоніі юным талентам былі ўручаны дыпломы і падарункі ад грамадскіх арганізацый “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, “Русское общество”, “Белая  Русь”.
У святочным канцэрце прынялі ўдзел салісты ўзорнай вакальнай студыі “Фантазия” Брэсцкага Дома культуры чыгуначнікаў. А завяршылася мерапрыемства вясёлым і запамінальным  казачным спектаклем, які падрыхтавалі юныя артысты лялечнага тэатра “Чароўная табакерка” сярэдняй школы № 12.
Спіс пераможцаў:
Конкурс “Мы рождены для вдохновенья”

Места в возрастной категории 15 – 18 лет:
 Номинация «Этот мир придуман не нами…»
1 место:
Артём Кулевич – ученик 9 «г» класса ГУО «Средняя школа №1 г. Бреста».

2 место:
Антон Вакульский - ученик 9 класса ГУО «Дивинский детский дом» Кобринского района Брестской области.

Ангелина Долганова – ученица 9 «б» класса ГУО «Средняя школа№ 28 г. Бреста».

3 место:
Анна Юха  – ученица 9  класса ГУО «Плещицкая средняя школа» Пинского района Брестской области;

Алексей Чмель - ученик 9 класса ГУО «Остромичская средняя школа» Кобринского района Брестской области;

Валерия Семенчук - ученица 9  класса ГУО «Чуховская средняя школа» Пинского района Брестской области

 Номинация «Что помнит мир спасенный?»

1 место:
Антон Вакульский - ученик 9 класса ГУО «Дивинский детский дом» Кобринского района Брестской области.

Места в возрастной категории 18 – 35 лет:
 Номинация «Этот мир придуман не нами…»
1 место:
Анна Окало – 1986г. Помощник руководителя в СООО «Брествнештранс».
2 место:
Ольга Воронко – 1997 г. студенткаБрГТУфакультета электронно-информационных систем 2 курса
3 место:
Иван Куцко1997г.студентБрГТУ факультета инженерных систем и экологии2 курса.

Конкурс “Мне засталася Спадчына”
Па выніках конкурсу пераможцамі і лаурэатамі сталі:
Пераможцамі ў намінацыі  “Паэзія” ў старэйшай катэгорыі  сярод юнацтва 1999 – 2001 гадоў нараджэння сталі:
1 месца:
Гараднічук Яўген, верш “Паэт”, вучань 11 класа  ДУА Жабінкоўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.
         2 месца:
Тарасюк Марыя, верш “Святая зямля”, вучаніца 11 класа, ДУА “Сярэдняя школа п. Мухавец”. 

3 месца:
Крыловіч Дзмітрый, верш “Дум не скуеш ланцугамі…”, вучань 9 класа, ДУА Ласіцкая сярэдняя школа Пінскага раёна.

Спецыяльны прыз:
намінацыя “Эксперымент” узнагароджваецца Кулік Марыя, вучаніца 11 класа, Навіцкавіцкай сярэдняй школы Камянецкага раёна за акраверш на рыфмы твора Я.Купалы “Спадчына”.

Пераможцамі ў намінацыі  “Паэзія” ў малодшай катэгорыі  сярод юнацтва 2002 – 2003 гадоў нараджэння сталі:

1 месца:
Голуб Дзіяна, вучаніца 9 класа, верш “Мне засталася спадчына” ДУА Квасевіцкая базавая школа а.г. Квасевічы (Івацэвіцкі раён).

2 месца:
Барысюк Ксенія, вучаніца 7 класа, верш “Рыжы кот”
ДУА “Сярэдняя школа  №6 г.Брэста”.
Масюк Валянціна, верш “Мірон і куры”, вучаніца ДУА “Навадворская базавая школа” (Пінскі раён).

3 месца:
Матач Дзмітрый, за верш “Шыпшына”, вучань 8 класа ДУА “Гімназія №1 г.Баранавічы”.
Крэмез Яніна, за вершы “Вяртанне”, “Беларусь”, ДУА “Гімназія г.Камянца”.
Леановіч Іна, за нізку вершаў, вучаніца 8 класа, ДУА “ СШ №35 г.Брэста” .

ДЫПЛОМАМІ Ў НАМІНАЦЫІ “ ПРОЗА” ЗА ПРЫХІЛЬНАСЦЬ
              ДА ТРАДЫЦЫЙ КЛАСІКАЎ УЗНАГАРОДЖАНЫ:

1.     Майсюк Юлія, вучаніца 9 класа  ДУА “СШ №3 г.Кобрына”.
2.     Дымкова Дар’я, вучаніца ДУА “Кляпацкая СШ” а.г.Клепачы (Пружанскі раён).
3.     Бажко Ганна, навучэнка групы №15 УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў” в. Малоткавічы  (Пінскі раён).
4.     Басалай Іна,  навучэнка 6 класа, ДУА “Вялікагацкая сярэдняя школа” Івацэвіцкага раёна.
5.     Лемяшэўская Дзіяна, навучэнка групы №15 УА  “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў”, г.Пінск.
6.    Мошчык Любоў ДУА, 11 клас, “Олтушская сярэдняя школа” (Маларыцкі раён).

Творы пераможцаў будуць надрукаваны ў літаратурным зборніку “Адкрыццё”
Старшыня Брэсцкага абласнога
аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч