googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Вершы Надзеі Парчук, прысвечаныя малой радзіме

Поиск по этому блогу

среда, 16 мая 2018 г.

Вершы Надзеі Парчук, прысвечаныя малой радзіме


                     
            
 
        Пра Ладараж


З нас кожны кут радзінны мае.
Ёсць і ў мяне куточак свой,
Які я часта апяваю
Любой спрыяльнай парой.

…У маляўнічае мясціне 
Больш за чатырыста гадоў
Стаіць мой Ладараж адзіны –
Бацькоў радзіма і дзядоў.

Далі ж і назву вёсцы ўдала! 
Такой не ўчуеце нідзе,
Бо слова гэтае ўвабрала 
Прамудрасць вечную людзей.    

Былі ж разумнікі і ў той час!
Хай будзе пухам ім зямля!..
Яшчэ гучыць у сэрцы голас
Майго дзядулі Васіля.

Здаецца, зноўку добра чую,
Як дзед на ганку ў летні час
Гамоніць з намі, ці жартуе,             
Ці пра жыццё заводзіць сказ.

Дзед гаварыў заўжды без стомы,
Дый мы цікаўныя былі,
Здзіўляла нас яго свядомасць,
Скарала – любасць да зямлі.

Не прапускалі мы ні слова,
Запаміналі кожны сказ.
А ён – расказчык адмысловы –
Глядзеў з прышчурынкай на нас.

О, колькі дзед спазнаў і зведаў!
А колькі ў сэрцы меў цяпла!
Мы ўсе цягнуліся да дзеда,
Нібы сцяблінкі да святла.

Адну з яго прамоў цікавых
Я зараз вам пераскажу.               
Калі дайшло ўжо ў нас да справы –
Увагі вашае прашу.

…Пад задуменны шум бярозкі,      
На ганку седзячы ў двары,
Пра назву нашай роднай вёскі
Дзядуля гэтак гаварыў:
             
Дайшло да нас з часінаў даўніх
Праз пакаленні і гады –
Найцікавейшае паданне,
Не чулі? Слухайце тады:
        
Мясцінай нашаю нібыта
Калісьці ранкам ехаў пан, –
Каласавала ў полі жыта,
Над ім стаяў густы туман,

Здалёк азвалася зязюля,
Зайграла сонца над зямлёй
Краса шыкоўная кранула   
Яго вялікасцю сваёй.

“Ладная рож!” – падаў пан голас,  
А ветрык словы падхапіў,
І паўтарыў іх кожны колас,
Адно з адным навек злучыў.

Так вёска назву атрымала 
З тых пор на доўгія гады,
Дай Бог, каб жыта квітавала
За вёскай Ладараж заўжды!..

***

Патанае вёсачка ў вясне,
Патанае ў квету-зеляніне –
Та, што ў снах прыходзіць да мяне
І штодзень - у светлым успаміне.


                                                            Надзея ПАРЧУК




Хатка над ракой Стыр па вуліцы Палескай.
На гэтай вуліцы размешчаны і дом паэткі,
але бліжэй да цэнту вёскі.