Нашаму земляку і калеге па пяры, вядомаму іванаўскаму празаіку,
журналісту, фотамастаку Васілю Пятровічу Жушме 16 мая 2017 года спаўняецца 65
гадоў.
Нарадзіўся Васіль Пятровіч у вёсцы Хамічава Іванаўскага раёна Брэсцкай
вобласці. Закончыў Хамічаўскую васьмігадовую і Махроўскую сярэднюю школы,
факультэт фізічнага выхавання Брэсцкага педінстытута, аддзяленне журналістыкі
Мінскай вышэйшай партыйнай школы.
Работу ў прэсе пачынаў няштатным карэспандэнтам абласной газеты “Заря”,
іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”, рэспубліканскіх газет
“Физкультурник Беларуси” і “Знамя юности”. З 1978 года – супрацоўнік газеты
“Чырвоная звязда”. Аўтар зборніка “Папараць-кветка”. Аповесць “Гарэза”, цыкл
апавяданняў, рэцэнзіі на кнігі беларускіх пісьменнікаў апублікаваны ў часопісах
“Маладосць” і “Першацвет”, газеце “Літаратура і мастацтва”, абласных і
рэспубліканскіх газетах.
Лаўрэат дзяржаўнай літаратурнай
стыпендыі за 2004 год.
Лаўрэат
абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка ў намінаціі «Проза» (2012).
Лаўрэат
рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2011 года” у намінацыі «Дзіцячая
літаратура» (Дыплом 2-й ступені за кнігу «Гарэза» (2011).
Творы Васіля Жушмы на працягу некалькіх гадоў змяшчаюцца ў школьным
падручніку “Роднае слова”. Нарыс “Як папялушка стала прынцэсай” прызнаны лепшым
у рэспубліканскім конкурсе сярод твораў на экалагічную тэматыку.
Васіль Жушма – лаўрэат многіх
рэспубліканскіх і міжнароднага фотаконкурсаў, аўтар персанальных фотавыстаў у
Брэсце, Пінску, Іванаве, пераможца фотаінфармацыйнага конкурсу, прысвечанага
Алімпіядзе ў Маскве. Член саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў.
Нарыс пра Васіля Жушму пад
загалоўкам “Гарэза” Васіля Жушмы” апублікаваны ў кнізе Уладзіміра Саламахі
”Сусвет дабрыні” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2005).
Васіль Жушма аўтар кніг:“Папараць-кветка” (Мінск., “Юнацтва”,
1990).
“Гарэза” (Мінск,
“Літаратура і Мастацтва”, 2011). Яго апавяданні друкаваліся ў мясцовых і
рэспублікансіх газетах, часопісах.
Творы
Васіля Жушмы прасякнутылюбоўю да Радзімы, палескіх краявідаў, яны вучаць дзяцей
і дарослых быць уважлівымі да роднай прыроды, разумець яе і берагчы.
Паважаны і дарагі Васіль Пятровіч, з
нагоды Вашага юбілею кожны сябра Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза
пісьменнікаў Беларусі ад усёй душы віншуе Вас з Вашым адметным святам і шчыра
жадае Вам моцнага здароўя, асабістага шчасця, натхнення душы і плёну ў жыцці і
творчасці.
Таццяна Дземідовіч,
старшыня Брэсцкага абласнога
аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
старшыня Брэсцкага абласнога
аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
***
Стоп-кадр
МЫ − ДЕРЕВЕНСКИЕ!
Именинник, о котором сегодня пойдет речь, мой коллега по перу Василий
ЖУШМА, с которым в разное время мы работали в районной газете “Чырвоная
звязда”. Нашим редактором тогда, в далёкие 60-е годы минувшего столетия, был
ветеран Великой Отечественной войны Алексей КАВКО, он же заслуженный деятель
культуры Беларуси, почетный гражданин Ивановского района. По его пыльным
дорогам и колесил немало лет тогда еще молодой Василий, уверенно державший в
руках не только перо, но и фотоапарат. Наш редактор всегда тепло отзывался о
нем, поручал ему ответственные задания, зная, что его подчиненный никогда не
подведет. Так оно и было.
И вот Василию Жушме 16 мая – 65 лет. В настоящее время ветеран-журналист –
на заслуженном отдыхе. Как талантливый писатель, издал несколько книг, в том
числе сборник рассказов “Папараць-кветка”, повесть “Гарэза”, публиковал свои
произведения в журналах “Маладосць” и “Першацвет”, республиканской газете
“Лiтаратура i Мастацтва”. Его надежным причалом в жизни стала небольшая
полесская деревенька Хомичева, как и моя – Головчицы, но уже в Дрогичинском
районе, соседнем…
От всей души поздравляю своего коллегу по перу с 65-м Днем рождения. Желаю
тебе, Василий Петрович, прежнего оптимизма в жизни, крепкого семейного счастья
и здоровья, творческого вдохновения.
Микола ПАНАСЮК,
бывший ответственный секретарь
районной газеты “Чырвоная звязда”
бывший ответственный секретарь
районной газеты “Чырвоная звязда”
Фото автора
А теперь – песня “День рождения”
в исполнении Татьяны Булановой
в исполнении Татьяны Булановой