googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: ВIНШУЕМ!

Поиск по этому блогу

пятница, 29 сентября 2017 г.

ВIНШУЕМ!






Два дні таму знакамітая паэтка з Піншчыны Надзея Парчук прымала шчырыя віншаванні з Днём нараджэння ад сваіх шматлікіх сяброў, паэтаў, пісьменнікаў, настаўнікаў, калег па працы, родных і блізкіх людзей.
Вельмі датклівыя і кранальныя словы ў вершаванай форме даслала ёй творца з аграгарадка Моталь Іванаўскага раёна Валянціна Кульбеда-Бакун. Яго мы і прапануем вашай ўвазе.



Благаславёны Богам дзень і час…

Надзеі Парчук прысвячаецца

Благаславёны Богам дзень і час,
Калі сустрэла я цудоўную жанчыну.
Нялёгкім склалася жыццё ў нас…
Спаткаліся на вузенькай сцяжыне.

Знаёмствам гэтым вельмі даражу:
Ты прыкладам і словам акрыляеш.
З табою падзяліцца я хачу
І  радасцю сваёю, і адчаем…

Ты аддаеш цяпло сваёй душы,
Сяброўствам шчырым сэрца саграваеш,
На дапамогу ўсім прыйсці спяшыш,
Сваёю мужнасцю нам сілы прыбаўляеш.

Руплівы, безадмоўны чалавек,
З маленства цябе доля не люляла,
Магла б абузай родным стаць навек,
Ты ж, бы крынічка, шлях свой пракладала.

Табой апеты родны любы край
Прыгожым словам беларускай мовы.
Ад чытачоў удзячных зноў прымай
Зямны паклон за мудрасць твайго слова.

Хай Бог цябе ад бед засцеражэ,
Настаўнік мой, паэт наш знакаміты!..
Кукуй зязюлька, шмат наваражы
Гадкоў шчаслівых творцы пладавітай.

Валянціна Кульбеда-Бакун



   А цяпер у падарунак прыміце
песню “Белавежская пушча”