googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Хутар сніцца па начах

Поиск по этому блогу

пятница, 16 октября 2020 г.

Хутар сніцца па начах

 

Гіне вёска на вачах,

Боль крадзецца ў сэрца.

Хутар сніцца па начах,

Як з табой сустрэцца?..

 

Даўно сцяжынка ўжо туды

Травою дзікай зарасла,

Там дзіцячыя гады

Люляла кожная вясна.

 

Цяпер жа месяц красавік

Нам “дорыць” пыльныя завеі,

Паціху з вёсак нашых знік

Ужо дух сапраудных дабрадзеяў.

 

Скупляюць новыя “паны”

Сядзібы з хатамі тайком.

Няма ў іх гучнвй гаманы

З дасціпным, як раней, дзядком…

 

Халады

 

Вясною зноўку халады –

Цяпла чакае хлебароб.

Улетку рэчкі без вады,

Бы хто сюды вуголле згроб.

 

Такой спякоты аніхто

У нашым краі не чакаў,

Сівы дзядок гадоў пад сто

За гэта сонца папракаў…

 

Ды ж самі людзі (гэта мы)

Прыроду нішчым да камля.

Чакаем снег сярод зімы –

Даруй нас, родная зямля.


                                                  Мікола  ПАНАСЮК