googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Память – 2017

Поиск по этому блогу

вторник, 24 января 2017 г.

Память – 2017



Из наших сел и деревнь на вечный покой уходят последние ветераны. И если ты настоящий Человек, не желаешь умереть духовно, постоянно помни о том, что только наша Память способна восстановить или продолжить мгновения жизни самых близких людей, воскресить их из мертвых в минуты радости и печали, сохранить свое достоинство настоящего патриота Отечества. Но если этого нет, то лучше умереть от голода или же незаметно раствориться пылинкой в бесконечной Вселенной. 
                                            Василий ПАНАСЮК

                                                                    

Бацькаў цвік

Прысвячаецца ўдзельніку Вялікай Айчынай вайны − роднаму бацьку Васілю Фамічу, ветэранам вёскі Галоўчыцы
Драгічынскага раёна

Антопаль, Вулька, Навасёлкі –
Куточак любы, дарагі,
На паўнеба тут вясёлкі,
Днепрабуга берагі…

Лячу на крылах да Галоўчыц
Буслом у цёплае гняздо –
Адкуль вясна у лета крочыць,
Вітае сонцам родны дом.

Наш брат Васіль тут на Вялікдзень
Чакае з горада братоў,
Утульна ў хаце, бы ў дзяцінстве,
Спакой не рушыць аніхто.

Клаў  бацька сцены роднай хаты –
Наш паважаны франтавік.
I тым ужо сыны багаты,
Бо моцны ў іх ад бацькі цвік.

Дайшоў Фаміч аж да Берліна –
Гарыць хай зорка на сцяне.
Вітае клін нас жураўліны –
Хвала і бацьку, і вясне!

Хвала сынам усім Айчыны
За мір і шчасце на Зямлі.
Мы дзверы ў родны дом адчынім,
Ляцелі б толькі жураўлі…

Хацеў бы тут
сто год адзначыць…


Чужымі сталі кабінеты
Без ціхіх ранкаў, без расы,
Няшчырасць, плёткі, смех кабеты
Без родных ніў, яе красы.

Лепш адшукаць такі куточак
У любай змалку старане,
Дзе, нібы лек, вады глыточак,
Ніхто злым словам не кране.

Дзе нават кожная травінка
Сілкуе рыфмай новы верш,
А ў кожным з іх – мая крывінка,
А шчырасць з радасцю – найперш.

Кранае боль на кожным кроку:
Жывыя раны – без вайны…
Падмурак ёсць ды й будуць кроквы
Сядзібы новай да вясны.

Навошта мне асфальт гарачы,
Лепш побач з домам – мурава.
Хацеў бы тут сто год адзначыць –
За шчасце бацька ваяваў.

Даўно я з воляй  парадніўся –
Вядуць аж з хутара сляды…
Над вёскай зорка Мілавіца,
У майскай квецені сады.


У дзень шчаслівы для Радзімы…



О, як спяшаліся мы ў горад
Ад родных хат, ад родных ніў,
Спазнала наша вёска гора*–
Была ў нястачы ды ў агні.

Сцяжынкі ў вёску зарасталі
Ад чыгуначных дарог,
Казалі нам, што гэта Сталін
Ад здзекаў вёску не збярог.

Ды самі ж мы на дзверы хаты
Як часта вешалі замок,
Быў толькі нехта вінаваты,
Што ўраджай пад ліўнем мок.

Куткі цяплейшыя шукалі,
Каб адарвацца ад зямлі.
Цяпер на сэрцы цяжкі камень –
Як шмат чаго не збераглі.

Як мала ў вёсцы немаўлятак,
Даўно заціхла талака.
Знайшлі мы ў горадзе занятак,
Згубілі рэчку з малака.

Без люду вёсачкі наўкола,
У хатах – ціша, скразнякі.
Чакае вучняў наша школа:
Суровы час цяпер такі

Ды будзем верыць, што часова
Сумуе вёска без дзяцей,
Што розум, мудрасць, наша слова
У хаты вернуць светлы дзень.

Адновім разам мы сядзібы,
Што здзірванелі ад нуды.
I ў дзень шчаслівы для Радзімы
Пасадзім новыя сады.

Мікола ПАНАСЮК

_______________________________________
* Толькі на франтах Вялікай Айчынай вайны у 1944-1945 гадах загінула больш за 60 аднавяскоўскоцаў з вёскі Галоўчыцы, прыкладна ў гэты час згарэла мясцовая царква, адноўленая ўжо ў мірныя дні.


Фото Дениса БУСЛЁНКА