googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: НА СВЯТА У ЛУНIН

Поиск по этому блогу

среда, 18 января 2017 г.

НА СВЯТА У ЛУНIН



“У Лунін… у Лунін…у Лунін”, -
Падганяла аўтобус шаша
Да студняў, дзе хаты ды клуні
Віталі нас ранкам спярша.

I Колас вітаў нас, як бацька,
Яго мы – сардэчным цяплом…
Край гасцінны сустрэў па-зямляцку
Пад школьным бусліным крылом.

У дар нам – паэзіі свята,
Як вясновага сонца прарыў…
Гамонка – са шчырасцю свата,
З натхненнем юначай пары.

Колас з намі святкуе сягоння,*
Голас шчодраю нівай звініць…
З паклонам да сонца і гоняў
Прыходзім да родных крыніц.

Нажыткам хай поўняцца клуні,
А хаты дзятвою заўжды…
Парнасам прысніўся мне Лунін,
Быць вечна з табой маладым!

Дзяніс БУСЛЁНАК


_________________________
* Верш напісаны 7 снежня 2007 года ў дзень паездкі з Брэста ў палескую вёску Лунін. У мясцовай сярэдняй школе ў гэты дзень адбылося чацвёртае абласное свята паэзіі, прысвечанае 125-годдзю народнага пісьменніка Якуба Коласа. У тутэйшай палескай глыбінцы ў пачатку мінулага стагоддзя ён пэўны час працаваў настаўнікам.



НАША ФОТАПАНАРАМА




Дарога ў Лунін з прыпынкам у рэдакцыі
раённай газеты “Чырвоная звязда”, г. Iванава.




Развітальнае свята. З восені 2016 года “Лунінская восень”
у гэтай палескай вёсцы на абласным узроўні праводзіцца не будзе.


Фота Дзяніса БУСЛЁНКА