googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Закаханыя ў Брэст

Поиск по этому блогу

четверг, 26 января 2017 г.

Закаханыя ў Брэст



                               


Зусім нечакана-неспадзявана, можна сказаць нейкім цудадзейным вобразам,  у першы дзень Новага (2017) года ў мае рукі трапіла незвычайнае, на дабротнай ламініраванай паперы, ілюстраванае выданне пад назвай “Любимый город”, якое толькі што выйшла з “Брэсцкай друкарні” тыражом у 300 асобнікаў. І прынёс мне гэты раскошны падарунак незнаёмы малады чалавек, відаць, з дабразычлівай і шчодрай душой… На вокладцы пад назвай выдання пазначана: “Да 1000-годдзя Брэста”. А дата гэтая будзе адзначацца летам праз два гады.
Выданне – не фарматная кніга,  а  хутчэй – фотаальбом, а калі дакладней – літальбом, бо ў яго ўвайшлі ажно 25 рэпрадукцый карцін Ігара Раманчука (гэта далёка яшчэ не ўвесь запас створаных мастаком каштоўнасцей) і столькі ж вершаваных прысвячэнняў да кожнай карціны Таццяны Шульгі. 
Не выпускаючы альбом з рук, я з цікавасцю пачала разглядаць карціны, пазнаваць адлюстраваныя ў іх брэсцкія вулачкі, знаёмыя мясціны і ўчытвацца ў вершаваныя радкі, прысвечаныя імгненням часу, увекавечанаму, так і хочацца сказаць – на палатне кожнай карціны, хаця ў руках трымала друкаваны носьбіт, як своеасаблівы падарунак, як незвычайны гісторычны помнік роднаму Брэсту…
Пасля перагорнутых некалькіх старонак у галаве раптам прамільгнула думка: ну хто сказаў, што ў наш час не адбываецца цудаў?! Іх трэба толькі навучыцца адчуваць і бачыць! Навучыцца так, як умеюць гэта рабіць брэсцкія мастак Ігар Раманчук родам з вёскі Стайкі Івацэвіцкага раёна і паэтэса Таццяна Шульга з-пад Урала, якой сам Гасподзь паспрыяў аднойчы патрапіць у горад над Бугам, палюбіць яго з першага погляду, асесці ў ім, бадай, на ўсё астатняе жыццё, натхніцца яго абліччам і непаўторнай прыгажосцю, каб неўзабаве перад усім Божым людам па-паэтычнаму выказацца:
Любовью особенной – с первого взгляда! –
К тебе прикепела. Моя ль в том вина,
Что, словно девчонке, что год – то награда –
И осень мне каждая здесь, и весна?

Расставшись – тоскую. Ликую, вернувшись!
И так год от года. И снова, и вновь!
Любуйтесь и вы! Что прошло через душу,
Уже не отпустит. Встречайте! Любовь! 

О, чаго варты гэтыя словы прызнання! Вось дзе ўсплёск і ўзрушанасць вышэйшых чалавечых пачуццяў і перажыванняў, вось дзе акрылены ўзлёт стваральнай душы!.. Вось такая яна наша гарачая, палымяная патрыётка Брэста, такая шчырая паэтэса з далёкага горада Воткінска – радзімы вялікага рускага кампазітара П.І. Чайкоўскага, такая ў яе апантаная, зачараваная душа, столькі ў яе сэрцы адданасці і любасці да беларускага горада, які паспеў стаць для яе родным і дарагім. Упэўнена, што адным ужо гэтым патрыятычным прызнаннем гораду ў любові Таццяна Юр’еўна заслуговае сапраўднай павагі, высокага гонару і шанавання з боку ўдзячных брастаўчан.                                                 
Дык вось гэтыя на першы погляд зусім розныя творчыя асобы пастараліся выказаць свае душэўныя пачуцці, сваю закаханасць і адданасць старажытнаму Брэсту, кожны па-свойму адчуў і апеў яго незвычайную атмасферу, яго непаўторную, прыцягальную прыгажосць: Ігар Аляксеевіч з дапамогай фарбаў перадаў нам усю вабную, няўлоўную красу гарадскіх вулачак, прычым – у розныя поры года і сутак, у рознае надвор’е, а Таццяна Юр’еўна з дапамогай ёмкага паэтычнага слова з густам ды эмацыянальным імпэтам зарыфмавала кожнае адлюстраванне на выбраных карцінах Раманчука, выказала свае нахлынутыя ўражанні і перажыванні ў вершаванай форме, падкрэсліўшы кожны подых прыроды, кожную рысачку, кожную дробязь, створаную пэндзлем і душой таленавітага мастака. А ў доказ хочацца прывесці радкі, якія вырваліся ці лепей сказаць выплеснуліся з душы паэтэсы ад захаплення пры разглядзе гарадскога відарыса (пейзажу) на карціне “Сакавіцкае сонца”:    мстве  гарадскога відарысу на карціне “Сакавіцкае с:

Ах, этот двухэтажный Брест!
Ему деревья – вровень с крышей!
И их ветвям не надоест
Тянуться к небу – выше, выше!..

Так паэтэса і мастак фарміруюць і прывіваюць нам эстэтычныя густы, вучаць заўважаць, разумець і любіць прыгажосць і хараство прыроды, радзімы, жыцця, вучаць даржыць імі.  
Дзякуючы дзвюм па-дзіцячаму чыстым і светлым творчым асобам, горад нават у непагадзь бычыцца нам па-асабліваму казачным, святчным, урачыстым, крыштальным. Во, як на гэтых карцінах!
Мабыць, ніхто з брэсцкіх мастакоў не напісаў столькі карцін, прысвечаных брэсцкім мясцінам, як Ігар Раманчук; ніхто з паэтаў не прысвяціў столькі вершаў роднаму Брэсту, як Таццяна Шульга. Ва ўсякім разе мне такія не сустракаліся.
Літаратура і мастацтва і сапраўды найлепшыя сродкі, з дапамогай якіх можна найбольш дакладна выказаць народжаную думку, пачуцці душы, жаданне сэрца, найбольш выразна і ярка адлюстраваць дарагія вобразы прыроды, красу Радзімы, яе краявіды. І Таццяна Шульга з Ігарам Раманчуком ахвотна і з любоўю імі карыстаюцца. Таму цікавым і ўдалым атрымаўся ў іх гэты новы альбомны праект, падрыхтаваны ў падарунак брастаўчанам і гораду да яго 1000-годдзя.             Таму цікавым і ўдалым атрымаўся праект у двух брэсцкіх творцаў – паэтэсы і мастака. Добры падарунак!
Дык няхай жа і далей гэтыя адданыя і таленавітыя творцы, патрыёты зямлі нашай прыгожым, зладжаным дуэтам пяюць оды жыццю і хараству роднага Брэста! 

Надзея ПАРЧУК
г. Брэст