googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: З Новым годам, сябры!

Поиск по этому блогу

воскресенье, 31 декабря 2017 г.

З Новым годам, сябры!





Чакаў сняжынак, нібы птушак

Няўжо сіротамі без снегу
На Новы год мы застанемся,
Няўжо сыпнуць сняжынак нельга
З ранейшых скарбаў шчодрых нечых?

Пытаўся ў ночы да світання.
Яна ж маўчала, ноч нямая,
Трымала звесткі ў нейкай тайне,
Маўляў, тых скарбаў мы не маем.

І тым я боль паклаў на сэрца –
Чакаў сняжынак, нібы птушак
Парой вясновай, ды сустрэча
Збылася толькі між падушак.

Зямля чарнела-зелянела
Ды сном адважыла свой бохан.
Яшчэ прысніўся снежны церам,
А я – з пяром, як перад Богам.

Прачнуўся ранкам – цуд убачыў:
Асыпаў хтосьці белым пухам
Зямны прастор, за што  ўдзячны,
Шапнуў пра белы снег на вуха:

Маўляў, хай грэе ён зямельку,
Збірае люд на ёлку зранку…
Араць мы ўмеем і не мелка.
Хай будзе хлеб ды песня з чаркай.


Мікола ПАНАСЮК
31 снежня 2017 года



 




Навагодняе пажаданне ўсім прыхільнікам
сайта “Беларусь в стихах” ад Надзеі Парчук



Хай год наступны шчодрым будзе
На шчасце, радасць і любоў.
Няхай вас студзень не астудзіць
I люты пройде без вятроў!

А сакавік хай усміхнецца
Празрыстай раніцай мімоз,
Ды красавік ізноў пральецца
Гаючай слодыччу бяроз.  

У маі, чэрвені нябёсы
Хай не шкадуюць цеплыні!
Жадаю ліпеньскіх вам росаў
І летняй шчодрай дабрыні!

Каб вераснёваю парою
Вам палымнелі верасы,
Кастрычнік зваблівай красою
Гасцінна клікаў у лясы.

На развітанне лістападам
Хай асыпае восень зноў.
У снежні – снегу будзьма рады...
І так – штогод – да ста гадоў!




А яшча ў Надзеі Мікалаеўны прыемная праднавогодняя навіна з Мінска:  кампетэнтнае журы прызнала яе пераможцай Рэспубліканскага конкурсу паэзіі “И вдохновению зелёный свет…», арганізаванага Беларускім саюзам жанчын банка і прысвечанага 95-годдзю ААТ “АСБ Беларусбанк”. Гэта ёй прысуджана I месца з уручэннем дыплома I ступені і грашовай прэміі.
На конкурс шаноўная Надзея Мікалаеўна даслала тры вершаваныя творы. Вось адзін з іх:

А жыццё наўкол віруе

Скрозь жыццё наўкол віруе,
І ляцяць шляхі далей… 
Наш Ашчадны банк святкуе
Свой чарговы юбілей.

Калектыў спецыялістаў
Па фінансах і грашах,
Перамог вам прамяністых
На валютных віражах!

Каб у нашае краіне
Эканоміка расла,
Не трапляйце ў каляіны –
Пасткі крізіснага зла.

На народ наш працавіты
Выбудоўвайце акцэнт,
Каб часцей прасіў крэдыты –
Зніжце прыбытны працэнт.

Хай парупіцца з ахвотай
На Радзіму, на сябе!         
Заахвачвайце работай –
Не кідайце ў журбе.

Дзеля росквіту народу
І дастойнага жыцця,     
Дасягайце год ад году   
З прадпрыемствамі зляцця.

Бо ў суполцы, цеснай дружбе
Будзе выжыць нам лягчэй.
Мы ў Айчыны ўсе на службе,
Каб цвіла яна ярчэй.    

Толькі гэтакім вось чынам –
Разам, дружненька, з людзьмі
Забяспечым мы краіну
Працвітаннем і грашмі.   
Надзея ПАРЧУК