googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: ТВОРЧАЯ IМПРЭЗА АНДРЭЯ МАЗЬКО “Радкі, напісаныя лёсам”

Поиск по этому блогу

воскресенье, 10 декабря 2017 г.

ТВОРЧАЯ IМПРЭЗА АНДРЭЯ МАЗЬКО “Радкі, напісаныя лёсам”



І лірык, і філосаф, і добры гаспадар… Так можна сказаць пра таленавітага паэта з Лунінца Андрэя Мазько, творчая сустрэча з якім адбылася напрыканцы лістапада ў Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна.
Андрэй Іванавіч Мазько нарадзіўся ў в. Упірава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Выхоўваўся і вучыўся ў Гарадзецкай, Жабінкаўскай ды Пружанскай школах-інтэрнатах.
У 1977 годзе закончыў з адзнакаю Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску, а  да 1982 года працаваў галоўным інжынерам калгаса “Кастрычнік” Іванаўскага раёна. Адначасова без адрыву ад вытворчасці завяршыў вучобу ў аспірантуры БІМСГ. Узначальваў аддзел па эканоміцы і рыначных адносінах, упраўленне гарадской гаспадаркі, працаваў начальнікам упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры Іванаўскага райвыканкама, намеснікам старшыні Лунінецкага райвыканкама.
Ён аўтар паэтычных зборнікаў “Жывы калодзеж”, “Днi i ночы мае”, шматлікіх публікацый у калектыўных кнігах, часопісах, альманахах, газетах рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўню.
Андрэй Мазько – таксама наш сапраўдны сцэнічны артыст, песеннік, паэт, актывіст творчай літаратурнай суполкі, а таму шмат ездзіць па берасцейскаму рэгіёну, часта выступае перад чытачамі, улюбёнымі ў мастацкага слова, беларускую мову, паэзію. Сёлета прымаў удзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства, якое праводзілася ў Полацку, што  ў Віцебскай вобласці.
Свае актавыя залы, вучэбныя класы, сцэнічныя пляцоўкі паэту ахвотна прапануюць гарадскіе бібліятэкі, школы, палацы культуры ў райцэнрах. І скрозь ён жаданы і паважаны госць. 


Вось і гэтым разам Андрэй Іванавіч амаль дзве гадзіны трымаў у эмацыянальным палоне сваіх чарговых слухачоў-брастаўчан – прыхільнікаў паэзіі, пранікнёна чытаў ім вершы, шчыра дзяліўся з прысутнымі сваімі пачуццямі, жыццёвым вопытам, шматгадовымі назіраннямі. Рассказаў паэт і пра цеснае супрацоўніцства з вядомым брэсцкім кампазітарам Васілём Кандрасюком, з якім яны стварылі не адну песеню. Прадаўжалі б тварыць і далей, але жыццё кампазітара нечакана абарвалося ў 2013 годзе…
На творчай сустрэчы прысутнічала моладзь з Брэсцкага каледжа бізнесу і права. Менавіта для падрастаючага пакалення паэт знайшоў мудрыя і важкія словы, засяродзіў увагу на тым, якую вялікую ролю маюць ў жыцці чалавека сям’я, родны куточак, як неабходна ўсё жыццё заставацца  рупліўцам на працы, а заадно адказна ставіцца да любых даручаных спраў.
Маладыя людзі ўважліва і з вялікай цікавасцю слухалі паэта, задавалі госцю розныя  пытанні, у тым ліку і пра літаратурную творчасць, натхненне і ўменне сумяшчаць адказную працу з паэзіяй.
Падтрымаць майстра слова ў залу завіталі сябры і калегі па пяры. Гэта – Аляксандр Валковіч, Зінаіда Дудзюк, Любоў Красеўская, Мікола Панасюк, Таццяна Шульга. Так старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч са шчырасцю падкрэсліла, што творчасць Андрэя Мазько – лірычна-кранальная і шчымліва-крынічная. Асабістыя пачуцці, перажыванні, думкі паэта набываюць незвычайную глыбіню і шырокую маштабнасць, бо кожны аўтарскі радок, кожная страфа напоўнены асаблівай цеплынёй і любоўю да сваёй Бацьбкаўшчыны, роднай Беларусі, дарагіх землякоў, любай сэрцу маленькай Радзімы. А проч усяго, у творчасці Андрэя Мазько ёсць моцная апора, гэта – паэтычны талент, нязломная воля і імкненне з кожным разам узняцца на прыступку вышэй. І гэтая душэўная сіла, сардэчная прыгажосць і пяшчота, паэтычная крылатасць аўтара прыцягваюць і заварожваюць душу чытача.
Напрыканцы творчай вечарыны як аматар песеннага жанру Андрэй Іванавіч усім прысутным узняў бадзёры настрой добрай песняй, выконваючы яе пад гітару.

 Надзея Парчук,
 сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі

У час сустрэчы…


Фота Дзяніса БУСЛЁНКА


Творческая встреча с Андреем Мазько
23 ноября в 14.00 в Центральной городской библиотеке им. А.С. Пушкина
СМОТРЕТЬ  ФОТО  >>>

/