googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Ад любай Ясельды ў Сусвет

Поиск по этому блогу

пятница, 23 февраля 2018 г.

Ад любай Ясельды ў Сусвет



Мікола ПАНАСЮК*

Кніжны скарб, а ў ім – эпоха

З нагоды выхаду першага тома
збору твора
ў Яўгеніі Янішчыц


Ад болю сэрца зашчымела,
Слязінка капнула з вачэй.
О, час імклівы, ачумелы –
Бяжыць шпарчэй, усё шпарчэй.

Том першы – нібы дар ад Бога,
А кожны твор – як Жэнін след,
Якім пазначана дарога
Ад любай Ясельды ў Сусвет.

Такой яшчэ не клаў ніколі
Ніхто ў палескай старане,
Музей у сельскай роднай школе
Збірае творцаў, як ранней.

Бо кніжны скарб, а ў ім – эпоха,
Усяго у некальких тамах.
Тут наша радасць, боль, трывога,
Ды крылаў ластаўкі размах.

22.10.2016 г.

***

Памяці Жэні Янішчыц

У родны кут вяртаецца вясна,
У вёсках зноў – сапраўдны рай.
Адна-адзіная сасна –
Мая на ўвесь палескі край.

Яе ў юнацтве пасадзіў
Ля хаты бацькавай вясной.
Як шмат на свеце розных дзіў,
Ды гэта толькі тут, са мной.

Сасна спакою не дае,
Кладзе мой роздум у радкі:
Чытаю, Жэня, я твае
Усе пісьмы з Ясельды-ракі.

У кожным з іх – жаданы верш
Пра родны край, птушыны спеў.
Чытаў яго радкі найперш,
З табой сустрэцца не паспеў.

Сасна ж – як першы напамін
Пра нашы школьныя гады,
А побач шэпча мне язмін:
“Згубіў ты Жэню назаўжды”.

02.10.2015 г.


Вось яна, запаветная сасна, якую аўтар
гэтых радко
ў пасадзіў у гонар светлай
памяц
і Яугеніі Янішчыц.
Знайшл
іся, аднак, «дабрадзеі»,
як
ія хацелі зрэзаць дрэва на дровы


***

Велясніца, Велясніца,
Будзеш ты нам доўга сніцца,
Як і Рудка і Парэчча –
Жэнін край – зямля міжрэчча.

Гэты кут вятрам не знішчыць –
Любы ён радком Янішчыц,
I той, хто тут навек спачыне,
Жыццём аддзякуе Айчыне!




__________________________________
* Панасюк, М.В. /Падборка вершаў “Ад любай Ясельды ў Сусвет” пра жыццёвы шлях i творчасць Яўгеніі Янішчыц /Мікола Панасюк/ Том 2. Выд. “Беларуская навука” – 2017. С 427-428.