googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: На конкурс “Сельской газеты” “Радок пра родны куток”

Поиск по этому блогу

вторник, 27 февраля 2018 г.

На конкурс “Сельской газеты” “Радок пра родны куток”



ЖЭНIН ВЕРШ НАД КРАЕМ

Пэўны час, пачынаючы з 1976 года, вядомая беларуская паэтэса Яўгенія Янішчыц працавала літкансультантам “Сельской газеты”. Верш напісаны з нагоды выхаду ў свет 2-га тома чатырохтомніка “Яўгенія ЯНIШЧЫЦ. Творы. Жыццяпіс. Каментарыі”.



Агарнуў Палессе смутак –
Упала ластаўка з гнязда.
Ніхто не ведаў, а чаму так
Да нас скацілася бяда.

Зямелька ж родная трымала
Яе між моцных каранёў,
Ды дзён бясхмарных вельмі мала
Паслаў ад сонца ёй анёл.

Затое талент шчодра песціў
Куток ля Ясельды-ракі.
Калыску ў хату, гоман, песні
Ёй з бацькам неслі землякі.

Пяром барозны клала Жэня,
Што верш, што колас – заадно,
Паэтаў з вёскі нараджэнне
Вітала сэрцам і радком.

Так стала “Сельская газета”
Жаданым птахам для радка.
Вясновым сонейкам да лета,
У жнівень – святам для сярпа.

Зямное ж толькі прыцягненне
Забрала ластаўку ад нас
Паверхам восьмым, а збавеннем
Стаў асфальт, а не Парнас.

Жыла б яна у роднай хаце
З акном на Ясельду і луг,
Было б сапраўднае багацце –
Бацькоўскі кут, пяро і плуг.

Дарэмна вёскі пакідаем,
Спяшым па хісткай кладцы ў свет.
Ды будзе Жэнін верш над краем
Гарэць, як сонейка, найперш.

Мікола ПАНАСЮК
г. Брэст
27 студзеня 2018 г.