googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Гарыць тут вогнішча жыцця…

Поиск по этому блогу

понедельник, 17 октября 2016 г.

Гарыць тут вогнішча жыцця…


Туристический усадебно-парковый комплекс
«Панскі маёнтак Сула» – возрожденная усадьба XVIII столетия

Кукуе тут вясной зязюля,
Буслы вяртаюцца здалёк
Сюды, дзе нас чакае Сула,
Гамоніць ціха ручаёк.

З вякоў мінулых парк-сядзіба
Шануе рэчкі берагі,
Напэўна тут я не хадзіў бы,
Калі б не кут наш дарагі.

Прыцішыў крок. Стагоддзяў тупат
Пачуў я раптам ля варот,
Пад гэтым небам, кронай дуба
Мацнее  наш славянскі род.

З эпохі Рэчы Паспалітай
Гарыць тут вогнішча жыцця,
Бо на зямлі крывёй палітай –
Цяпер яго ў вякі працяг.

Тут богі продкаў ды абрады
Навідавоку, сярод нас,
I нават камень “Старац” рады
Паклікаць талент на Парнас.

Яму ты нізка пакланіся,
Той камень, нібы чараўнік,
Бо ўсё, што ўверсе дый унізе,
То наша моц, то карані…

Яшчэ і памяць не заснула,
Яна жыве і будзе жыць.
Тутэйшым людам, рэчкай Сулай
Мы будзем вечна даражыць.

***

О, які незабыўны дзень, 14 кастрычніка 2016 года, калі разам з членам-карэспандэнтам Нацыянальнай Акадэміі Рэспублікі Беларусь, доктарам эканамічных навук, прафесарам Аляксеем Скакуном, а таксама вучонымі Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны ды Польшчы завітаў у сядзібна-паркавы комплекс “Панскі маёнтак Сула” у Дзяржынскім раёне ў Целяшэвічах. Бо тое, што зрабіў за дзесяць год аўтар ідэі ды праекта Андрэй Запольскі, выклікае толькі пачуццё гонару за нашу Беларусь, яе працавіты ды гасцінны люд, надзейных братоў-славян. А разам з імі, вядома ж, прыемна радавацца за нашы агульныя здабыткі, веру ў будучае. Аб тым жа – верш аўтара гэтых “Гарыць тут вогнішча жыцця”, напісаны неўзабаве пасля вяртання з казачнага падарожжа.



Мерапрыемства прымеркавана
да 60-годдзя інстытута эканомікі

Мікола ПАНАСЮК,
член Саюза пісьменнікаў Беларусі.